Перайсці да зместу

Роберт Львовіч Генін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Роберт Львовіч Генін
Фатаграфія
Аўтапартрэт. Каля 1908
Дата нараджэння 11 жніўня 1884(1884-08-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці верасень 1941 (57 гадоў) ці 1943
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, графік
Жанр партрэт
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Роберт Львовіч Генін (1884, Высокае, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня — 1941, Масква) — мастак, графік.

Нарадзіўся ў сям’і крамніка. Вучыўся ў Віленскай народнай мастацкай школе акадэміка Івана Трутнева, у Адэскім мастацкім вучылішчы Таварыства прыгожых мастацтваў імя Вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча. У 1902 годзе накіраваўся на вучобу ў Мюнхен у школу А. Ажбэ, але расчараваўся ў ёй.

Пазней пераехаў у Парыж, жыў у камуне мастакоў «Вулей» (1904—1905). У 1904—1906 гадах вучыўся ў Акадэміі Р. Жуліяна і на факультэце сацыяльных навук у Сарбоне, потым вярнуўся ў Мюнхен, дзе ўваходзіў у аб’яднанне «Sema».

Удзельнік «Восеньскага салона» (1907). Сумесна з М. Фінгештэнам выдаў цыкл гравюр сухой іголкай «З берлінскіх прытонаў» (1919). У 1935 г. у галерэі «Ліліенфельд» прайшла апошняя персанальная выстаўка.[6]

У 1936 годзе вярнуўся ў СССР, член МАССМ (з 1937 года). У верасні 1941 года, пасля пачатку вайны Германіі з СССР, спрабаваў запісацца ў апалчэнне. Памёр у Маскве.

Творы захоўваюцца ў Мастацкім музеі Рэгенсбурга, Берлінскім мастацкім музеі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, прыватных калекцыях Германіі, Швейцарыі, Францыі, Нідэрландаў, ЗША, Расіі і Беларусі.

Зноскі

  1. Robert Genin
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  5. а б Genin, Robert // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
  6. NN. «An artist who was born in Russia…» In: Brooklyn Daily Eagle, NYC, 29 March 1936, p. 34
  • Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. — Мінск: "Чатыры чвэрці", 2014. — С. 232. — 600 экз.