Роберт Оці
Роберт Оці | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 жніўня 1978[1][2][…] (63 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковы работнік, філолаг, hungarologist, славіст |
Навуковая сфера | філалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | Doctor of Letters[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Роберт Оці (англ.: Robert Auty; 10 кастрычніка 1914[1][2][…], Ротэрхэм[d], Ёркшыр і Хамбер[2] — 18 жніўня 1978[1][2][…]) — англійскі філолаг, які спецыялізаваўся на славянскіх моваў, і папулярызатар беларусістыкі ў англамоўным свеце. Член Брытанскай акадэміі.
Ранняе жыццё і адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Роберт Оці нарадзіўся 10 кастрычніка 1914 г.[4] у Ротэрэме[5] ў сям’і школьнага настаўніка[6]. Скончыў гімназію Ротэрэма, затым вывучаў сучасныя і сярэдневяковыя мовы ва ўніверсітэце Кембрыджа. Скончыў дактарантуру ў Мюнстэрскім універсітэце, падчас якой засяродзіўся на нямецкай мове[5].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1937 г. Оці быў прызначаны асістэнтам выкладчыка ў Кембрыджскім універсітэце. У 1939—1943 гадах працаваў ва ўрадзе Чэхаславакіі ў выгнанні, а астатнюю частку Другой сусветнай вайны правёў у Міністэрстве замежных спраў[5]. Яго праца падчас вайны выклікала ў яго цікавасць да славяназнаўства[6]. У 1945 г. ён вярнуўся ў Кембрыджскі ўніверсітэт, а ў 1962 г. перайшоў у Лонданскі ўніверсітэт, каб атрымаць прафесарскую ступень параўнальнай філалогіі славянскіх моў. У 1965 г. Оці заняў пасаду прафесара параўнальнай славянскай філалогіі ў Оксфардскім універсітэце[5]. Аўтар больш як двух дзясяткаў артыкулаў і Дапаможніка па стараславянскай мове[4].
Папулярызатар беларусістыкі
[правіць | правіць зыходнік]Оці быў актыўным папулярызатарам беларусістыкі ў Вялікабрытаніі і англамоўным свеце, які таксама натхніў іншых, больш маладых брытанскіх навукоўцаў, такіх як Арнольд Мак-Мілін, займацца гэтай сферай. «Оці заахвоціў мяне займацца беларускай літаратурай», — казаў Мак-Мілін[7].
У 1965 г. Оці стаў адным з заснавальнікаў англамоўнага часопіса беларусістыкі Journal of Belarusian Studies, і напісаў уступ да першага нумара часопіса, у якім адзначыў:
Беларусы — адна з трох нацый, якія складаюць усходнеславянскі этнас. Нягледзячы на тое, што яны ніколі не атрымлівалі, нават ад спецыялістаў, той самай ступені ўвагі, якая была нададзена рускаму і ўкраінскаму народам, беларуская мова і культура ўяўляюць вялікі інтарэс і цалкам заслугоўваюць таго, каб пра іх даведалася больш шырокая грамадскасць. У эпоху ўсё большай аднастайнасці, асабліва ў сферы матэрыяльнай цывілізацыі, асобныя нацыянальныя культуры адыгрываюць важную ролю як экспаненты бясконцай разнастайнасці чалавечага духу, і часопіс варта вітаць як крыніцу інфармацыі для чытачоў-неспецыялістаў пра адзін малавядомы ўсходнееўрапейскі народ і яго ўклад у цывілізацыю.
Беларуская мова сёння заяўляецца адной з дванаццаці славянскіх моў, якія дасягнулі стабілізаваных і агульнапрынятых пісьмовых формаў і выкарыстоўваюцца ў літаратурных і адміністрацыйных мэтах, а таксама ў штодзённым ужытку. Блізкая да рускай і ўкраінскай моў, тым не менш, выразна ад іх адрозніваецца. Нягледзячы на тое, што беларуская літаратурная мова склалася ў цяперашнім выглядзе на працягу мінулага стагоддзя, яна можа азірнуцца на доўгую гісторыю, адзначаную мноствам складаных перыпетый. Нават у некаторых тэкстах ХІII стагоддзя, якія захаваліся на ўсходнеславянскай тэрыторыі, навукоўцы могуць выявіць некаторыя асаблівасці, якія паказваюць на беларускую мову, якую мы ведаем. У ХV-ХVІ стагоддзях мова канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага хоць і была зліццём розных моўных элементаў, тым не менш выяўляла шмат беларускіх рысаў. Такім чынам, калі ў пачатку XIX стагоддзя беларусы пачалі ўсведамляць уласную нацыянальнасць, як і многія іншыя народы Усходняй Еўропы, яны маглі азірнуцца на пэўную нацыянальную моўную традыцыю, а мова з’яўляецца асновай нацыянальнай культуры. Старонкі гэтага нумара Часопіса сведчаць пра разнастайнасць і жывасць беларускіх культурных дасягненняў. Яго з цікавасцю прачытаюць усе, хто больш чым павярхоўна цікавіцца Усходняй Еўропай.»[8][9] |
У 1971 г. Оці ўрачыста адкрыў Беларускую бібліятэку і музей Францішка Скарыны, адну з найбуйнейшых беларускіх бібліятэк за межамі Беларусі, — мерапрыемства, адзначанай памятнай дошкай з імем Оці ля ўваходу ў бібліятэку[10].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Оці памёр 17 жніўня 1978 г. Англійска-беларускае таварыства пісала, што яно «шмат у чым абавязана» Оці і «смерць такога выбітнага прыхільніка з’явілася вельмі сумнай стратай»[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б в г д е Folejewski Z. Robert Auty, 1914-1978 — Association for Slavic, East European, and Eurasian Studies, 1978. — ISSN 0037-6779; 2325-7784 Праверана 27 кастрычніка 2020.
- ↑ Evidence zájmových osob StB
- ↑ а б Джэральд Стоўн, «Оці, Роберт (1914—1978)», Оксфардскі слоўнік нацыянальнай біяграфіі Gerald Stone, «Auty, Robert (1914—1978)», The Oxford Dictionary of National Biography (online ed., Oxford University Press, 2004). Retrieved 27 April 2021
- ↑ а б в г Леанард Форстэр, «Роберт Оці, 1916—1978», Leonard Forster, «Robert Auty, 1916—1978», Proceedings of the British Academy, vol. 67 (1982), p. 339
- ↑ а б «Прафесар Роберт Оці», Prof. Robert Auty", The Times (London), 19 August 1978, p. 14
- ↑ Arnold Mcmillin: «When Belarusians came, they started with the library»[Арнольд Мак-Мілін: «Калі беларусы прыйшлі, пачалі з бібліятэкі»], 16 чэрвеня 2016, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны
- ↑ Paula Borowska «The Journal of Belarusian Studies: Between Belarus and the West» (Паўла Бароўская «Часопіс Беларусістыкі: паміж Беларуссю і Захадам»), 20 чэрвеня 2013
- ↑ Robert Auty «Introduction» [Роберта Оці «Уступ»]
- ↑ Guide to the library. How the library was established[Гід па бібліятэцы. Як была створана бібліятэка]
- ↑ Гадавая справаздача за 1977-78 Старшыні Англійска-Беларускага Таварыства
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1914 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёвым Ёркшыры
- Памерлі 18 жніўня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
- Члены Брытанскай акадэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філолагі Вялікабрытаніі
- Беларусісты Вялікабрытаніі
- Славісты Вялікабрытаніі