Родныя гоні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Родныя гоні»
Тып часопіс
Галоўны рэдактар В. Дзягцяранка (№ 1—4)
М. Станкевіч (з № 5)
Заснавана сакавік 1927
Спыненне публікацый кастрычнік 1927
Палітычная прыналежнасць Таварыства беларускай школы
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Родныя гоні» — грамадска-культурны і літаратурна-мастацкі ілюстраваны часопіс дэмакратычнага кірунку, орган ТБШ. Выдаваўся на беларускай мове ў Вільні (сакавік — кастрычнік 1927). Рэдактары В. Дзягцяранка, М. Станкевіч (з № 5). Мастацкае афармленне — Я. Горыд. Выйшла 6 нумароў.

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная тэматыка прадстаўлена ў публікацыях А. Савіча, Д. Масальскага і А. Навіны, прысвечаных асвеце ў сярэдневяковай Беларусі, ролі моладзі ў беларускім нацыянальна-вызваленчым руху. 3 нарысамі аб прынцыпах навучання і выхавання ў беларускай школе выступаў С. Паўловіч (пад крыптанімам «С. П.»), з артыкулам пра акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Мінску — Я. Станкевіч. Друкаваў вершы і паэмы М. Багдановіча, Н. Арсенневай, М. Васілька, П. Пестрака (пад псеўд. Звястун), В. Вальтара, Ф. Грышкевіча, А. Бартуля, апавяданні Палачанкі, У. Грыневіча, замалёўкі А. Мацейчыка, пераклады з У. Сыракомлі, А. Дадэ, артыкулы пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Багдановіча, Ядвігіна Ш., Н. Арсенневай, новыя звесткі пра жыццё Ф. Скарыны («Аб годзе нараджэння Ф. Скарыны» I. Дварчаніна). Пра беларускую народную эстэтыку пісаў Р. Зямкевіч (пад псеўд. Суніца), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы XIX ст. — А. Зянюк. На старонках часопіса змешчаны беларускія народныя песні ў нотным запісе В. Багдановіча, Т. Трызны, А. Стаповіча, матэрыялы з гісторыі асветы, літаратурна-філасофскае эсэ Чэмера (У. Самойлы), артыкулы пра выдатных вучоных (І. Ньютана, Б. Спінозу). У асобным раздзеле асвятлялася праца гурткоў ТБШ. Меліся рубрыкі «Культурныя навіны», «Кнігапіс».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]