Ружоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ружоўнік — кветнік, складзены з розных сартоў і груп руж. Нягледзячы на сортавую разнастайнасць, усе ружы досыць капрызныя і патрабуюць хованкі на зіму, таму зручней выканаць пасадку на адным участку, які будзе цалкам хавацца на зіму. Для ружоўніка выбіраюць цёплае, сонечнае месца з дрэнаванай глебай, пажадана ў параднай частцы саду.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Селекцыяй руж займаліся ў Кітаі яшчэ больш за 1000 гадоў таму[1], і першым ружоўнікам у сучасным разуменні стаў ружовы сад французскай імператрыцы Жазефіны Багарнэ ў Мальмезоне  (укр.), Францыя, які яна ўтрымлівала ў 1799—1814 гадах[2]. Жазефіна запрасіла на службу таленавітых садаводаў і закупляла новыя сарты руж і іншых раслін, фінансуючы для гэтага спецыяльныя экспедыцыі. Калі ў 1814 годзе яна памерла, у ружоўніку налічвалася 250 сартоў руж. Існуюць сведчанні, што імператарскія «Паляўнічыя за раслінамі» ўвязлі ў Францыю яшчэ 200 сартоў іншых раслін, у прыватнасці такую распаўсюджанаю сёння кветку, як вяргіня[3].

Зноскі

  1. Charles & Brigid Quest-Ritson, «The Royal Horticultural Society Encyclopedia of Roses», Dorling Kindersley 2003, p. 8
  2. Архівована копія. Архівавана з першакрыніцы 28 червня 2012. Праверана 22 червня 2012.
  3. Stirling Macaboy (editor, Tommy Cairns), «The Ultimate Rose Book», Abrams New York, 2007, p. 88-89

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jardins de roses, André Gayraud, éditions du Chêne, ISBN 2-84277-041-2
  • Roseraies et jardins de roses, H. Fuchs in Le Bon jardinier, encyclopédie horticole, tome 1, La Maison rustique, Paris, 1964, ISBN 2-7066-0044-6.