Рыма Валяр’янаўна Андрэева
Рыма Валяр’янаўна Андрэева | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 снежня 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 жніўня 2021 (94 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Рыма Валяр’янаўна Андрэева (руск.: Римма Валериановна Андреева; 22 снежня 1926, г. Фергана, Узбекская ССР — 31 жніўня 2021) — беларускі, расійскі і ўзбекскі архітэктар.
Сярод яе работ у Беларусі — праекты раёнаў «Ракаўская шаша», «Серабранка», Курасоўшчына-2, па вуліцы Харкаўскай, па праспекце Пераможцаў, бульвар па вуліцы Данілы Сердзіча ў Мінску.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1948 годзе архітэктурнае аддзяленне Сярэднеазіяцкага політэхнічнага інстытута ў Ташкенце (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін: прафесар Л. Варонін, дацэнт Дзмітрыеў, Саакян).
З 1948 года архітэктар трэста «Узпланпраект» г. Ташкента; у 1952—1956 гадах працавала ў Рэспубліканскім праектным інстытуце «Уздзяржпраект» г. Ташкент (архітэктар, старэйшы архітэктар); у 1956—1957 гадах галоўны інжынер праектаў у «Крайпраект» г. Барнаула; У 1957—1960 гадах галоўны інжынер праектаў, галоўны інжынер аддзела будаўнічага трэста АКПС г. Барнаула; у 1960—1961 гадах галоўны архітэктар аддзела прамысловага праектавання Алтайскага краявога праектнага інстытута г. Барнаула; у 1962—1962 гадах галоўны архітэктар праектаў з абавязкамі кіраўніка брыгады інстытута «Свярдлаблпраект» г. Свярдлоўска; у 1962 годзе галоўны архітэктар праектаў «Уладпраекта» Уладзіміра; у 1963—1964 гадах галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік брыгады Праектнага інстытута «Казгарбудпраект» г. Алматы.
У 1964—1986 гадах працавала ў Беларусі ў Дзяржаўным праектным інстытуце «Мінскпраект», галоўны архітэктар праектаў тэхнічнага аддзела (з 1976); галоўны спецыяліст па планіроўцы і забудове жылых раёнаў і мікрараёнаў (з 1976); кіраўнік групы (з 1983).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1953, Саюза архітэктараў Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: Жылыя дамы ў г. Чымкенце ў пасёлку Прэсаў-аўтаматаў (1949), клуб на 200 месцаў на курорце «Чартак» (1950, у сааўтарстве з Колбіным), Фінансава-крэдытны тэхнікум (1951, у сааўтарстве з А. А. Сідаравым), жылы дом працаўнікоў мастацтва (1953, у сааўтарстве з Дзмітрыевым, Р. Р. Абдурасулевым) у г. Ташкенце, жылыя дамы для гарадоў Казанужыі і Тахіяташ, размешчаныя на Галоўным Туркменскім канале (1953, у сааўтарстве з Б. Трафімаў), Радыётэхнічны інстытут сувязі з комплексам інтэрнатаў у г. Ташкенце (1954, у сааўтарстве з Б. Трафімаў)
Алтайская саўгасная сталовая на 100 пасадачных месцаў з магазінам «Кулінарыя» і раздачай абедаў на дом (1960), рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка Алтайскага крайспажыўсаюза (1960), Гандлёва-кааператыўны тэхнікум (1961) у г. Барнауле, будынакі гаркамаў КПСС ў г. Аляксандраве і г. Гусь-Хрустальным Уладзімірскай вобласці (1962, 1963), ПДП жылога раёна Жана-Семей у г. Сяміпалацінску (1963), тэхніка-эканамічнага абгрунтавання генплана г. Атбасар Цалінаградскай вобласці (1964).
У Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Работы ў Беларусі: ПДП планіровачнага раёна па «Ракаўскай шашы» (1965) і жылога раёна «Серабранка» (1966, у сааўтарстве з Э. А. Афанасьевай, Я. К. Дзятлавым, Л. А. Есьманам, Ігнацьевым) у г. Мінску. Праектаў забудовы мікрараёнаў Ракаўская шаша-2 (1966, у сааўтарстве з Н. М. Афанасьевай), 3, 4 (1967), 5 (1968, сааўтар — М. А. Рабіновіч) Бульвар па вул. Данілы Сердзіча (1967). Эскіз забудовы жылога раёна па вул. Харкаўскай, праекты забудовы мікрараёнаў Харкаўская 2 і 3. Эскіз забудовы гандлёва-грамадскага цэнтра планіровачнага раёна па Ракаўскай шашы (цяпер вул. Прытыцкага; 1970, у сааўтарстве з Я. К. Верычавым.). Праекты забудовы мікрараёнаў Курасоўшчына-2 (1971, у сааўтарстве з Я. К. Верычавым, В. К. Быкоўскай, 3 (1973, у сааўтарстве з В. К. Быкоўскай, Л. Гайбовічам), 1, Аэрадромная 1 (тэхнічны праект; 1971, у сааўтарстве з Н. І. Шпігельманам), 2. Праект забудовы па пр. Пераможцаў (вул. Паркавая-Ціміразева — 1-е кольца-прамзона; 1969—1976, у сааўтарстве з Н. І. Шпігельман, В. Г. Крусем, Л. Гайбовічам, В. К. Быкоўскаяй, Б. Кавальковым, Л. М. Шохінай (інжынер)). Праект забудовы мікрараёна «Чкалаўскі» (1983—1985, сааўтары — Лабуська, Л. І. Каратная). Будынак Метадычнага цэнтра Міністэрства адукацыі па пр. Незалежнасці (стадыя праекта, 1990, у сааўтарстве з Э. П. Левінай), Дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта па Старабарысаўскім тракце (стадыя праекта; 1991, у сааўтарстве з Э. П. Левінай) у г. Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970),
- медаль «Ветэран працы» (1986),
- дыплом 2-й ступені Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва — за распрацоўку планіровачнага рашэння мікрараёна «Курасоўшчына-3»,
- дыплом 1-й ступені Дзяржаўнага камітэта БССР па справах будаўніцтва — за арганізацыю і ўдзел у правядзенні тэматычнай выстаўкі «Малыя архітэктурныя формы» «Мікрараён Ракаўская-5».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андреева Римма Валерьяновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Андреева Римма Валерьяновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 22 снежня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Фергане
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Шымкента
- Архітэктары Казахстана
- Архітэктары Ташкента
- Архітэктары Узбекістана
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Барнаула
- Члены Саюза архітэктараў СССР