Рэбека (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэбека, фільм)
РэбекаM:
англ.: Rebecca
Постар фільма
Жанр фільм-містэрыя[d][1][2], драматычны фільм, экранізацыя рамана[d] і рамантычны фільм
Рэжысёр Альфрэд Хічкак
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Selznick International Pictures[d]
Працягласць 126 хв.
Краіна ЗША
Мова англійская
Год 1940
IMDb ID 0032976
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Рэбека» (англ.: Rebecca) — мастацкі фільм у жанры трылер, зняты рэжысёрам Альфрэдам Хічкакам у 1940 годзе, паводле аднайменнага бэстсэлера англійскай пісьменніцы французскага паходжання Дафны дзю Мар'е. Галоўныя ролі выконвалі Лоўрэнс Аліўе і Джаан Фантэйн. Фільм атрымаў дзве прэміі «Оскар», у тым ліку як найлепшы фільм года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Амерыканскі арыстакрат Максіміліян Дэ Вінтэр — заможны чалавек, прыкладна год таму страціў сваю жонку, Рэбеку Дэ Вінтэр. Ён прыязджае ў Монтэ-Карла, дзе сустракае місіс Ван Хопер і яе юную кампаньёнку. Паступова Максіміліян так зацікавіўся маладой дзяўчынай, што жэніцца з ёй.

Максіміліян і новая місіс Дэ Вінтэр вяртаюцца ў Мендэрлі, валоданне сям'і Дэ Вінтэр ў Карнуолі, але з часу іх прыбыцця новую місіс Дэ Вінтэр душаць і пераследуюць напамінку аб Рэбека, якія яна знаходзіць абсалютна ва ўсім, што звязана з Мендэрлі. Да таго ж, прыслуга Рэбекі місіс Дэнверс адчайна адхіляе новую жонку Максіміліяна, нібы прысутнасць маладой дзяўчыны пагражае памяці Рэбекі.

Большую частку фільма падзеі адбываюцца плаўна, пастаянна не пакідае адчуванне таго, што не ўсё так проста. У далейшым сюжэт робіцца непрадказальным, закручаным, больш уласцівым фільмаў Хічкака. Менавіта дзякуючы гэтай частцы фільм і стаў здабыткам сусветнай кінакласікі.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Лоўрэнс Аліўе — Максіміліян Дэ Вінтэр
  • Джаан Фантэйн — місіс Дэ Вінтэр
  • Джордж Сандэрс — Джэк Февел
  • Джудзіт Андэрсан — місіс Дэнверс
  • Найджэл Брус — Жыль Лесі
  • Рэджынальд Дэні — Фрэнк Кроўлі
  • Обры Сміт — палкоўнік Джуліян
  • Глэдзіс Купер — Беатрыс Лесі
  • Флорэнс Батэс — місіс Эдыт Ван Хопер
  • Мэлвіл Купер — следчы
  • Лумсдэн Гарэеў — Табс
  • Эдвард Філдынг — Фрыц
  • Філіп Bинтер — Роберт

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.imdb.com/title/tt0032976/ Праверана 9 красавіка 2016.
  2. http://www.filmaffinity.com/en/film167667.html Праверана 9 красавіка 2016.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.imdb.com/title/tt0032976/fullcredits Праверана 9 красавіка 2016.
  4. а б http://stopklatka.pl/film/rebeka-1940 Праверана 9 красавіка 2016.
  5. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=3984.html Праверана 9 красавіка 2016.
  6. а б в г д http://decine21.com/peliculas/rebeca-4553 Праверана 9 красавіка 2016.
  7. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.