Рэлігія ў Латвіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Царква Святога Петэра, Рыга

Галоўнай рэлігіяй у Латвіі з'яўляецца хрысціянства. Лютэранства — асноўная хрысціянская дэнамінацыя, якая пераважае сярод этнічных латышоў, што абумоўлена моцнымі гістарычнымі сувязямі з краінамі Паўночнай Еўропы і Германіяй, у той час як каталіцызм найбольш пашыраны ва ўсходняй Латвіі (у вобласці Латгалія), у асноўным праз уплыў Рэчы Паспалітай. Латвійская праваслаўная царква - трэцяя па велічыні, яе прыхаджане ў асноўным прадстаўнікі рускамоўнай меншасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Латвія была адным з апошніх рэгіёнаў Еўропы, дзе пачало распаўсюджвацца хрысціянства. Жыхары вобласці, якую цяпер займае Латвія практыкавалі фіна-вугорскае і балтыйскае язычніцтва, якія паступова страчвалі свае пазіцыі ў час ранняга Сярэднявечча. У XII—XIII стагоддзях Латвія ўпершыню папала пад уплыў Рымска-каталіцкай царквы, бо ў той час хрысціянскія каралі Даніі і Швецыі, а таксама паўночнагерманскія Лівонскі і Тэўтонскі ордэны змагаліся за ўплыў у рэгіёне. Пазней гэты перыяд атрымаў назву Паўночныя крыжовыя паходы.

Часткі ўсходняй Латвіі (у прыватнасці Кукенойскае і Герцыкскае княствы) хутка папалі пад уплыў уладароў з дынастыі Рагвалодавічаў, якія прынялі праваслаўе яшчэ ў X стагоддзі. Саступіўшы націску Лівонскага ордэна ў XII стагоддзі, уплыў праваслаўнай царквы знік аж да XVIII стагоддзя.

Нягледзячы на хрысціянізацыю, тутэйшыя сяляне захоўвалі свае язычніцкія вераванні на працягу некалькіх стагоддзяў, а асобныя асяродкі язычніцтва трымаліся ў Латвіі аж да XVII стагоддзя. Разам з іншымі традыцыйнымі святамі, Каляды (Ziemassvētki) і Вялікдзень (Lieldenas) у Латвіі ўсё яшчэ шмат у чым захоўваюць сваё язычніцкае карэнне.

Падчас Рэфармацыіі вучэнні лютэранства ў паўночнай Германіі і Скандынавіі поўнасцю змянілі рэлігійнае становішча ў краіне, і ў выніку толькі Латгалія засталася каталіцкай, што абумоўлена ўплывам Рэчы Паспалітай. З-за прапаганды ідэй атэізму ў савецкі час і агульнаеўрапейскай тэндэнцыі да секулярызацыі, цяпер усё больш латышоў сцвярджаюць, што не спавядаюць ніякай рэлігіі.

Рэлігія ў Латвіі сёння[правіць | правіць зыходнік]

Евангелічна-лютэранская царква Латвіі налічвае 708 773 вернікаў[1]. Рымска-каталіцкая царква ў Латвіі мае 430 000 паслядоўнікаў[2].

Гістарычна ў заходняй і цэнтральнай частках краіны жылі пераважна пратэстанты, а на ўсходзе, асабліва ў Латгальскім рэгіёне — пераважна каталікі, хаця сёння многа іх жыве і ў Рызе і іншых гарадах, у выніку міграцыі з Латгаліі[3]. Гістарычна лютэране складалі большасць у краіне, але камуністычны рэжым аслабіў лютэранства значна больш чым каталіцызм, — і лютэран у рэспубліцы жыве толькі трохі болей, чым каталікоў. Латвійская праваслаўная царква з’яўляецца паўаўтаномнай і налічвае 370 000 паслядоўнікаў[1]. Праваслаўе пераважае сярод рускага насельніцтва.

На 2011, іудзеяў у Латвіі было 416 чалавек[1]. Было таксама 146 індуістаў[1] і некалькі сотняў мусульман[1]. Цяпер таксама існуе сучасны неаязычніцкі рух Дыеўтурыба.

Станам на 2011 год, Міністэрствам юстыцыі Латвіі былі зарэгістраваны 1145 кангрэгацый[1]. гэтая лічба ўключае: Лютэране (294), каталікі (250), праваслаўныя (122), баптысты (94), стараабрадцы (69), пяцідзясятнікі (52), адвентысты сёмага дня (51), евангелісты (39), новае пакаленне (18), мусульмане (17), сведкі Яговы (15), іудзеі (13), метадысты (12), новаапостальцы (11), Харэ Крышна (11), дыеўтурыба (10), будысты 94), царква Ісуса Хрыста святых апошніх дзён (мармоны) (4) і 18 іншых кангрэгацый.

Зноскі

  1. а б в г д е Tieslietu ministrijāiesniegtie reliġiko organizāciju pārskati par darbību 2011. gadā(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2012. Праверана 15 мая 2016.
  2. Reliġii Enciklopēdija, Statistika Архівавана 5 лютага 2007. (in Latvian)
  3. Ščerbinskis, Valters. Easten Minorities. The Latvian Institute (1999).(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stradiņš J (1996). «Martin Luther and the impact of the Reformation on the History og Latvija. — Dialoge between Christanty and secularism in Latvia». Annals of european Academy of Sciences and Arts 15. Annals of European Academy of Scences and Arts 15 (VI):75.
  • Klīve V (1993). «The Latvan Struggle for Survival: A Religous Perspective». Humanites and Social Sciences: 51-52.Humanities and Social Sciences (Latvija) (1): 51-52