Рэлігія ў Венгрыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Размеркаванне венгерскага насельніцтва па рэлігійнай прыналежнасці. Чырвоным пазначаны раёны з перавагай рымска-каталіцкага насельніцтва, блакітным — кальвінісцкага, аранжавым — грэка-каталіцкага, зялёным — лютэранскага
Базіліка Святога Адальберта ў Эстэргаме — найбуйнейшы каталіцкі храм краіны

Рэлігія ў Венгрыі. Найбольш распаўсюджаным рэлігійным кірункам у Венгрыі з'яўляецца каталіцтва, каталікамі паводле даных агульнанацыянальнага перапісу 2001 года лічаць сябе 5 558 901 чалавек або 54,5 % агульнага насельніцтва краіны. Большасць венгерскага каталіцкага насельніцтва належыць да лацінскага абрада, да грэкакатолікаў сябе прылічылі 268 935 чалавек (2,6 % насельніцтва).

Другая па распаўсюджанасці рэлігія — пратэстанцтва (галоўным чынам, кальвінізм). Пратэстанты налічваюць 19,5 % насельніцтва краіны. Пратэстанцтва па гістарычных прычынах распаўсюджана на ўсходзе краіны (асабліва ў раёне Дэбрэцэна), дзе з'яўляецца найбольш шматлікай рэлігіяй. Больш за 90 % венгерскіх пратэстантаў — кальвіністы, ёсць таксама лютэране, баптысты і інш.

Сярод рэлігійных меншасцей — праваслаўныя (галоўным чынам, этнічныя сербы, румыны, украінцы і русіны), іўдзеі, мусульмане і інш. Колькасць паслядоўнікаў рэлігій, якія не адносяцца да каталіцтва і пратэстанцтва не перавышае ў суме 0,5 %. Колькасць атэістаў і агностыкаў, паводле даных перапісу, 1 483 369 чалавек (14,5 %). Каля 10 % грамадзян Венгрыі адмовілася адказваць на пытанне аб рэлігійнай прыналежнасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзяне Венгрыі па рэлігійнай прыналежнасці[1]:
Дэнамінацыя Насельніцтва %
Хрысціянства 7 584 115 74,4
Каталіцтва 5 558 901 54,5
Лацінскі абрад 5 289 521 51,9
Грэка-каталікі 268 935 2,6
Пратэстанцтва 1 985 576 19,5
Кальвінізм 1 622 796 15,9
Лютэранства 304 705 3,0
Баптызм 17 705 0,2
Іншыя 40 370 0,4
Праваслаўе 15 298 0,1
Іншыя хрысціяне 24 340 0,2
Іўдаізм 12 871 0,1
Іншыя рэлігіі 13 567 0,1
Усяго рэлігійных 7 610 553 74,6
Атэісты і агностыкі 1 483 369 14,5
Адмовіліся адказваць 1 034 767 10,1

Венгры ў перыяд свайго перасялення ў Еўропу заставаліся язычнікамі. Пасля іх пасялення ў Прыдунайскай нізіне шэраг хрысціянскіх місіянераў з Захаду прадпрымалі спробы звярнуць іх у хрысціянства, аднак да пачатку XI стагоддзя яны былі беспаспяховымі. Першым хрысціянскім каралём краіны стаў Іштван I, пазней кананізаваны, як і яго сын Імрэ. У першай палове XI стагоддзя большая частка венграў прыняла хрысціянства лацінскага абраду, значную ролю ў звароце венграў адыграў Герард Венгерскі. Язычніцкая рэакцыя пасля смерці Іштвана I была хутка падушана. Вялікую ролю ва ўмацаванні пазіцый каталіцтва ў краіне адыграў кароль Ласла I, таксама пазней кананізаваны.

Аж да Рэфармацыі пераважная большасць венграў была каталікамі. Рэфармацыя дамаглася ў Венгрыі вялікага поспеху, спачатку лютэранства, а затым кальвінізм шырока распаўсюдзіліся сярод венграў, і ў сярэдзіне XVI стагоддзя Венгрыя стала па перавазе пратэстанцкай краінай. Барацьба паміж каталікамі і пратэстантамі праходзіла на фоне турэцкага нашэсця, да пачатку XVII стагоддзя туркі захапілі амаль усю краіну, рэзідэнцыя главы каталіцкай царквы, архібіскупа Эстэргама, была перанесена ў Трнаву, а затым у Браціславу. На тэрыторыі асманскай Венгрыі была разбурана або перароблена ў мячэці пэўная колькасць каталіцкіх храмаў, частка насельніцтва перайшла ў іслам. У паўночнай частцы Венгрыі (у наш час — тэрыторыя Славакіі), якая апынулася пад кантролем Габсбургаў, разгарнулася контррэфармацыя, якая праходзіла пры лідыруючай ролі ордэна езуітаў і апынулася эфектыўнай. Езуіты заснавалі мноства навучальных устаноў, уключаючы найстарэйшы ў Венгрыі ўніверсітэт, актыўна прасоўвалі каталіцкую набожнасць у народзе. Пасля вызвалення ад турак Венгрыя зноў стала пераважна каталіцкай краінай, за выключэннем усходніх рэгіёнаў, асабліва Дэбрэцэна, дзе засталіся шматлікія пратэстанцкія абшчыны.

Каталіцтва[правіць | правіць зыходнік]

Каталіцкая царква ў краіне складаецца з 4 архідыяцэзіі-мітраполіі і 9 дыяцэзій (адна з іх візантыйскага абраду). Прымас Венгрыі ўзначальвае архідыяцэзію-мітраполію Эстэргам-Будапешт. У наш час тытул прымаса Венгрыі належыць кардыналу Петэру Эрдзё. У Венгрыі арганізаваны ваенны ардынарыят, прызначаны для акармлення ваеннаслужачых-каталікоў (14 святароў). Абацтва Пананхальма мае статус незалежнага тэрытарыяльнага абацтва. Венгерская грэкакаталіцкая царква складаецца з дзвюх незалежных структур — дыяцэзіі Хайдударага, якая з'яўляецца суфраганнай да мітраполіі Эстэргам-Будапешт і самастойнага апостальскага экзархата Мішкальц. У краіне існуе таксама невялікая абшчына армян-каталікоў.

Духоўнымі цэнтрамі краіны лічацца Эстэргам, дзе знаходзіцца найбуйнейшая царква краіны — базіліка Святога Адальберта і абацтва Пананхальма.

Пратэстанцтва[правіць | правіць зыходнік]

Кальвінісцкі сабор у Дэбрэцэне — найбуйнейшы пратэстанцкі храм краіны

Кальвіністы[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва ў Венгрыі пражывае 1 млн. 622 тыс. кальвіністаў (2001)[2]. Большасць з іх з'яўляюцца вернікамі Венгерскай рэфармацкай царквы (венг.: Magyarországi Református Egyház). Царква налічвае больш за 1200 прыходаў, аб'яднаных у 27 дыяцэзій (hu:Egyházmegye).

Дыяцэзіі аб'яднаны ў 4 царкоўныя акругі (hu:Egyházkerület)[3]:

Праваслаўе[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць праваслаўных вернікаў у Венгрыі паводле даных на 2001 год складала каля 15 000 чалавек. Праваслаўе вызнаюць галоўным чынам прадстаўнікі нацыянальных меншасцей, галоўным чынам сербы, а таксама румыны, украінцы і інш. Тэрыторыя Венгрыі знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Сербскай праваслаўнай царквы, якая мае Будзімскую епархію з цэнтрам у горадзе Сентэндрэ. Таксама ў Венгрыі існуюць прыходы Канстанцінопальскага патрыярхата, аб'яднаныя ў Венгерскі экзархат, Рускай праваслаўнай царквы, аб'яднаныя ў Будапешцкую і Венгерскую епархію, а таксама Венгерская епархія Румынскай праваслаўнай царквы.

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]