Рыгор Сямёнавіч Сарока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. Сарока)
Рыгор Сямёнавіч Сарока
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 лістапада 1944(1944-11-28) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыгор Сямёнавіч Сарока (28 лістапада 1944, вёска Турэц-Баяры, Маладзечанскі раён) — беларускі работнік культуры.

Заслужаны работнік культуры БССР, кавалер Ордэна Францыска Скарыны, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага (1980—2021), дырыжор сімфанічнага аркестра каледжа, ганаровы грамадзянін горада Маладзечна і раёна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выпускнік Маладзечанскага музычнага вучылішча і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. З 1969 года працаваў выкладчыкам па класе баяна ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, у 1974 годзе ўзначаліў аддзяленне народных інструментаў вучылішча, з 1980 года — дырэктар вучылішча. На працягу многіх гадоў кіраваў баянным аркестрам вучылішча, камерным аркестрам рускіх народных інструментаў, які праіснаваў 19 гадоў, атрымаў званне «народнага» ў 1982 г., гастраляваў па гарадах Беларусі, Латвіі, Літвы, Венгрыі, Германіі, Іспаніі, запісаў тры аўдыёкасеты.

З 1979 года Рыгор Сарока з’яўляецца пастаянным мастацкім кіраўніком і дырыжорам сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага вучылішча (з 2011 года — каледжа). За гэты час калектыў атрымаў званне «народнага» (1987 г.), у 2005 годзе сімфанічны аркестр атрымаў званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», у 2007 годзе — гранд-прэмію спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Рыгор Сарока стаў ініцыятарам прысваення імя М.-К. Агінскага Маладзечанскаму музычнаму вучылішчу (1995 г.); адкрыцця на базе вучылішча аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (1995 г.); ўстанаўлення мемарыяльнай дошкі памяці М.-К. Агінскага на будынку вучылішча (1995 г.); ўсталявання помніка М.-К.Агінскага (2001 г., скульптар — Валяр’ян Янушкевіч); стварэння Маладзечанскага маладзёжнага музычнага народнага тэатра (2005—2006 гг.), які з 2007 года паставіў у Маладзечне чатыры оперы — «Іяланту» П. Чайкоўскага, «Яўгена Анегіна», «Травіяту» Дж. Вердзі, канцэртны варыянт оперы «Кармен» (красавік 2012 года).

У 2008 годзе на базе УА «Маладзечанскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага» па ініцыятыве Рыгора Сарокі быў адкрыты філіял кафедраў «Фартэпіяна», «Спевы» і «Харавое дырыжыраванне» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

12 ліпеня 2021 года Рыгор Сарока пакінуў пасаду дырэктара і стаў выкладчыкам аркестравага дырыжыравання, а таксама працягвае кіраваць сімфанічным аркестрам ва УА «Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М. К. Агінскага».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны шматлікімі Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры і БРК, ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР, УЦСПС, ЦК УЛКСМ, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Беларусі. Мае дыпломы пераможцы Рэспубліканскіх аглядаў метадычных і творчых работ выкладчыкаў ССНУ РБ (1980, 1982, 1984, 1996 гг.), ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1999 г.), ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР» (1988 г.). Лаўрэат спецыяльнай Прэміі Прэзідэнта РБ у намінацыі «За ўклад у развіццё міжнародных культурных сувязяў РБ» (за 2004 г.), узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны — вышэйшай узнагародай Рэспублікі Беларусь у галіне культуры (2008 г.), з лютага 2009 года Рыгор Сарока з’яўляецца ганаровым грамадзянінам горада Маладзечна і раёна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 184. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]