Лебедзеўскі сельсавет (Маладзечанскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лебедзеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лебедзева
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 446
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222315
Код аўтам. нумароў 5

Ле́бедзеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лебедзева.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мароськаўскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Заскевіцкага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1974 годзе скасаваны вёскі Куп’ё, Старое Сяло, Шмараўка і хутар Устронне[3]. У 1980 годзе скасавана вёска Уша[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5093 чалавекі[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,9 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 4446 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  4. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 31 сакавіка, 14 і 30 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.