Люк Мантанье
Люк Мантанье | |||
---|---|---|---|
фр.: Luc Montagnier | |||
![]() Люк Мантанье ў 1995 годзе | |||
Дата нараджэння | 18 жніўня 1932[1][2][…] (88 гадоў) | ||
Месца нараджэння | Шабры, Эндр, Францыя | ||
Грамадзянства | |||
Род дзейнасці | біёлаг, вірусолаг, даследчык, прафесар, антывакцынавы актывіст | ||
Навуковая сфера | Вірусалогія, Імуналогія | ||
Месца працы | Інстытут Пастэра (Парыж) | ||
Навуковая ступень | доктар філасофіі[d] | ||
Альма-матар | Універсітэт Парыжа | ||
Вядомы як | першаадкрывальнік віруса ВІЧ | ||
Член у | |||
Узнагароды |
|
||
![]() |
Люк Антуан Мантанье (фр.: Luc Antoine Montagnier; 18 жніўня 1932, Шабры, Францыя) - французскі вірусолаг, кавалер ордэна Ганаровага легіёна, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года, якую ён падзяліў з Харальдам цур Хаузенам і Франсуазай Барэ-Сінусі. Разам з Барэ-Сінусі адкрыў ў 1983 годзе рэтравірусаў ВІЧ, які выклікае сіндром набытага імуннага дэфіцыту ў чалавека.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Люк Мантанье нарадзіўся ў горадзе Шабры каля Тура ў сям'і бухгалтара. Яго бацька быў энтузіястам навукі і па выхадных займаўся эксперыментаваннямі ў склепе ўласнага дома. Мантанье скончыў каледж Шатэеро і ў 1953 годзе скончыў Універсітэт Пуацье, дзе атрымаў эквівалент бакалаўра ў натуральных навуках. Праз два гады ён скончыў Універсітэт Парыжа са ступенню магістра. Затым ён працаваў асістэнтам на факультэце навук у Сарбоне і выкладаў на кафедры фізіялогіі, дзе ў 1960 годзе абараніў дысертацыю. У тым жа годзе Мантанье атрымаў пасаду ў Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS), але вырашыў паехаць у Вялікабрытанію на навуковую стажыроўку, дзе працаваў тры з паловай гады ў Карсхэлтане.
Разам з Сандэрсам Мантанье вывучаў вірусную РНК і выявіў, што ў выніку рэплікацыі адналанцуговай РНК можа ўтварацца двухланцуговая. Гэта з'яўляецца неабходным крокам у наступнай адваротнай транскрыпцыі і ўтварэнні ДНК, што дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў генны матэрыял клеткі гаспадара. Гэта з'явілася важным адкрыццём вірусалогіі таго часу.
З 1963 па 1965 Мантанье працаваў у Інстытуце вірусалогіі ў Глазга (Шатландыя) з Янам Мак-Ферсанам, дзе ў 1964 годзе выявіў, што агар, гелепадобны эктракт з чырвоных водарасцей, з'яўляецца выдатным субстратам для культывавання ракавых клетак. Гэтая методыка стала класічнай у даследаваннях анкагенаў і клетачнай трансфармацыі.
У 1965—1972 гадах Мантанье быў дырэктарам лабараторыі ў Інстытуце радыя (цяпер Інстытут Кюры). У 1972 годзе ён заснаваў і стаў дырэктарам аддзела віруснай анкалогіі ў Інстытуце Пастэра.
Асноўным навуковым напрамкам Мантанье стала даследаванне рэтравірусаў як патэнцыйнай прычыны развіцця рака. Рэтравірусы, якія ўтрымліваюць сваю генетычную інфармацыю ў выглядзе РНК, утрымліваюць фермент зваротную транскрыптазу, якая сінтэзуе ДНК з РНК. Гэта дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў клетку гаспадара, але для ўласнага размнажэння вірус прымушае клетку гаспадара праліферыроваць, выклікаючы ўтварэнне злаякаснай пухліны. Акрамя гэтага, Мантанье ў супрацоўніцтве з Эдвардам дэ Меерам і Жаклін дэ Меер вылучыў іРНК інтэрферону, які з'яўляецца першым процівірусным бар'ерам арганізма. У далейшым гэта дазволіла пракланаваць гены інтэрферонаў і атрымаць іх у колькасцi, дастатковай для іх даследавання.
У 1983 годзе Мантанье і калегі апублікавалі працу, у якой расшыфравалі новы вірус, названы імі LAV («вірус, асацыяваны з лімфадэнапатыяй»), пазней названы HIV (ВІЧ). За гэта Мантанье і яго калега Барэ-Сінусі ў 2008 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па медыцыне. Аднак гэта прысуджэнне выклікала рознагалоссі ў навуковай супольнасці, бо адначасова і незалежна з французскай групай вірус быў адкрыты амерыканцам Робертам Гало.
- ↑ http://www.nndb.com/people/530/000176999/
- ↑ Luc MONTAGNIER // Парыжская медыцынская акадэмія — 1820. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Luc Montagnier // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ http://www.nytimes.com/1992/07/22/world/doctors-find-aids-like-disease-without-hiv-virus-is-growing.html
- ↑ http://www.nytimes.com/2012/03/12/world/asia/12iht-educlede12.html?pagewanted=all
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Montagnier_Luc
- ↑ https://www.lhistoire.fr/le-comité-audin-les-intellectuels-contre-la-torture-en-algérie
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Эндр
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Парыжскай медыцынскай акадэміі
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Камандоры французскага ордэна «За заслугі»
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
- Вірусолагі Францыі
- Лаўрэаты прэміі Японіі