Гепатыт C

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гепатыт C
Em flavavirus-HCV samp1c.jpg
МКХ-10 B17.117.1, B18.218.2
МКХ-9 070.4070.4, 070.5070.5
OMIM 609532 609532
DiseasesDB 5783 5783
MedlinePlus 000284 000284
eMedicine med/993  ped/979ped/979 med/993  ped/979ped/979
MeSH D006526 D006526

Гепатыт C — запаленне печані ў выніку заражэння вірусам праз кроў хворага чалавека. Асноўным шляхам заражэння ёсць выкарыстанне бруднай іголкі пры ўвядзенне наркотыка, нанясенні татуіроўкі і пірсінгу. Ператвараецца ў пажыццёвую хваробу ў 85 % выпадкаў. Ёсць найбольш частай прычынай развіцця цырозу і раку печані.

Папярэджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадухіленню хваробы спрыяе выкарыстанне чыстых і толькі асабістых брытвы, грабянца, зубной шчоткі, манікюрнай прылады, шчыпчыкаў для броваў і эпілятара. Таксама заражэнне прадухіляецца выкананнем касметолагамі, лекарамі і цырульнікамі захадаў засцярогі пры вышчыпванні броваў, іголкаўколванні(англ.) бел., манікюры, праколванні вушэй, расчэсванні валасоў вострым грэбнем, татуяванні і эпіляцыі.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Заражэнню спрыяе наяўнасць некалькіх палавых партнёраў і выкарыстанне бруднай прылады ў цырульні і касметычным салоне.

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба выяўляецца праз пажаўценне бялкоў вачэй(англ.) бел., слабасць, павышаную стамляльнасць, боль у суставах і мышцах, высыпку на скуры і павышэнне тэмпературы. Адзначаюцца ірвота і страта апетыту[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]