Саламон Барысавіч Юдовін
Саламон Барысавіч Юдовін | |
---|---|
ідыш: שלמה יודאווין | |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 снежня 1954[1][2] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, экслібрысіст, мастак-гравёр, фатограф |
Жанр | графіка, кніжная графіка і экслібрыс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | Марк Шагал, Лазар Маркавіч Лісіцкі, Натан Ісаевіч Альтман, Мсціслаў Валяр'янавіч Дабужынскі і Юдаль Пэн |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саламон Барысавіч Юдовін (Шлоймэ Барухавіч); (27 кастрычніка 1892 (5.12.1894[3][4]), Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 5 снежня 1954, Ленінград) — расійска-яўрэйскі і савецкі графік, мастак, этнограф, паходзіў з беларускіх яўрэяў, прадстаўнік «Яўрэйскага рэнесансу» («Яўрэйскага адраджэння») і мадэрну.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства і юнацтва
[правіць | правіць зыходнік]Саламон Барысавіч (Шлоймэ Барухавіч) Юдовін нарадзіўся ў мястэчку Бешанковічы пад Віцебскам (у 50 км на захад) у яўрэйскай сям’і. Бацька будучага мастака быў рамеснікам, маці — хатняй гаспадыняй[5].
У 1906 годзе быў прыняты ў віцебскую Школу малявання і жывапісу І. Пэна[6].
У 1910 годзе дзякуючы дапамозе свайго дзядзькі С. Ан-скага пераехаў у Пецярбург, вучыўся ў мастацкай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў (якое ўзначальваў М. К. Рэрых[6], і адначасова з 1911 года да 1913 года навучаўся ў прыватных пецярбургскіх студыях М. Бернштэйна[6], а затым у школе Таварыства заахвочвання мастацтва ў М. В. Дабужынскага[6].
Удзел у экспедыцыях С. Ан-скага
[правіць | правіць зыходнік]С. Юдовіна з юнацтва прыцягваў рух «Яўрэйскага рэнесансу», які быў часткай агульнага авангарднага руху ў мастацтве Расіі. Гэты рух шмат у чым і сфармаваў яго мастацкія цікавасці. Удзельнікі «Яўрэйскага рэнесансу» бачылі сваю галоўную задачу ў вывучэнні і мастацкім асэнсаванні яўрэйскай нацыянальнай спадчыны: яўрэйскіх звычаяў і традыцыйнага яўрэйскага побыту. Юдовін цалкам падзяляў мэты руху «Яўрэйскага рэнесансу», і таму з энтузіязмам прыняў прапанову ўдзельнічаць у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па яўрэйскай мяжы аселасці па гарадах і мястэчках паўднёва-заходняй Украіны (Падольская, Валынская і Кіеўская) губерні, арганізаваных у 1912—1914 гадах Яўрэйскім гісторыка-этнаграфічным таварыствам (ЯГЭТ)[7][8][9] пад кіраўніцтвам С. Ан-скага на сродкі Уладзіміра Гінцбурга[10] — сына барона Г. Гінцбурга[6].
Захаванне традыцый народнага мастацтва яўрэяў Расійскай імперыі было асноўнай мэтай гэтых экспедыцый, у якіх Юдовін выконваў абавязкі сакратара, мастака і фатографа. Ён замалёўваў і фатаграфаваў усё, што адносіцца да іудаікі — прадметы яўрэйскага побыту, рытуальныя прыналежнасці, надмагіллі (мацэвы), роспісы сінагог, яўрэйскіх арнаментаў, вывучаў мастацкія асаблівасці яўрэйскага рытуальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як фотамастак Юдовін працаваў у тэхніцы піктарыялізму (фотаімпрэсіянізму ), імкнучыся ператварыць фатаграфіі ў творы мастацтва шляхам уздзеяння на іх у працэсе здымкі і праяўлення[6][7][11].
Далейшае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]У 1922 годзе скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут. У 1923 годзе пераехаў у Ленінград. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Яраслаўлі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]С. Юдовін працаваў у галіне станковай, кніжнай графікі, экслібрыса. У творчасці мастака дамінаваў тарцовы дрэварыт (ксілаграфія).
У 1920-я гады зрабіў серыі гравюр «Стары Віцебск», «Мястэчка», «Грамадзянская вайна», аб’яднаныя ім у вялікі цыкл «Былое».
Сярод яго работ:
- цыкл гравюр «Абарона Петраграда ў дні наступлення Юдэніча» (1933),
- гравюры «Новабудоўлі Беларусі», «Героі Балтыкі» (1942), «Ленінград у дні Вялікай Айчыннай вайны» (1942—1947), «Някрасаўскія мясціны» (1944), «Ленінград сёння» (1949)
- ілюстрацыі да твораў П. Паўленкі, В. Форш, Л. Фейхтвангера, А. Дадэ
і іншыя.
Персанальныя выстаўкі С. Б. Юдовіна адбыліся ў Віцебску (1926), Яраслаўлі (1944), Ленінградзе (1956), Іерусаліме (1991). Творы Юдовіна экспанаваліся на міжнароднай дэкаратыўнай выстаўцы ў Мілане ў 1927 годзе, выстаўцы кніжнага знака ў Лос-Анжэлесе ў 1928 г. і інш.
У 2015 годзе ў Нью-Ёрку адбылася выстаўка «Shtetl: Graphic Works and Sketches of Solomon Yudovin (1920—1940)», дзе былі паказаны гравюры даваеннага часу, фатаграфіі і замалёўкі мастака, выкананыя ім у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях 1912—1914 гадоў па гарадах і мястэчках у мяжы яўрэйскай аселасці.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1999 годзе РУП «Белпошта» выпусціла паштовую марку «С. Б. Юдовін. Віцебск. Касцёл Св. Антонія». Тыраж — 90 000 асобнікаў.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ https://jewish-memorial.narod.ru/img_ju/JUdovin2.jpg
- ↑ БелЭн 2004.
- ↑ ЭЛМБ 1987.
- ↑ Артыкул «Юдовин Соломон» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ а б в г д е Юдовин Соломон Борисович — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ а б Соломон Юдовин Архівавана 6 чэрвеня 2014.
- ↑ Еврейское историко-этнографическое общество // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
- ↑ Артыкул «ЕИЭО» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ Артыкул «Сям’я Гінцбургаў» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- ↑ Старые фотографии
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бродский В. Я., Земцова А. М. монография «Соломон Борисович Юдовин». Л., 1962;
- Е. М. Юдовин На волнах моей памяти. Воспоминания, JKDesign, Хайфа, 2010;
- «Гравюра на дереве» Гр. Сорокина, 1941. Издательство «Изокомбинат»;
- Александрова И. А. Петербург — Петроград — Ленинград в произведениях русских и советских художников. Каталог выставки. Ленинград. Художник РСФСР. 1980
- Шматаў В. Ф. Белоруская станковая графiка. Мінск. Беларусь. 1978
- Никифоровская И. В. Художники осаждённого города. Ленинградские художники в годы Великой Отечественной войны. Л. Искусство. 1985
- Matthew Cullerne Bown. A Dictionary of Twentieth Century Russian And Soviet Painters. 1900-1980s. Izomar Limited. London. 1998
- Галушкина А. С. и др. Выставки советского изобразительного искусства. 1917—1932 гг. Справочник. Т.1-3. М. Советский художник. 1965—1973
- Яков Бердичевский. Народ книги. К истории еврейского библиофильства в России. Киев. Дух и литера. 2009
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.
- Церашчатава В. В. Радзіма Юдовіна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 123. — 496 с. — 8 000 экз.
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1892 годзе
- Нарадзіліся ў Бешанковічах
- Памерлі 5 снежня
- Памерлі ў 1954 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Праабражэнскіх яўрэйскіх могілках
- Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Расіі
- Мастакі Расіі XX стагоддзя
- Мастакі XX стагоддзя
- Вучні Юдаля Пэна
- Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
- Яўрэйскія мастакі
- Графікі Беларусі
- Гравёры Беларусі
- Выяўленчае мастацтва ў філатэліі
- Экслібрысісты Беларусі
- Фатографы паводле алфавіта
- Фатографы XX стагоддзя
- Фатографы Расійскай імперыі
- Фатографы Беларусі