Салігорскае вадасховішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салігорскае вадасховішча
Каардынаты: 52°47′07,91″ пн. ш. 27°34′03,83″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 146,1 м
Даўжыня 24 км
Шырыня 2 км
Плошча 23,1 км²
Аб'ём 0,0559 км³
Даўжыня берагавой лініі 70 км
Найбольшая глыбіня 4,5 м
Плошча вадазбору 1793 км²
Упадаюць Случ, Рутка, каналы
Выцякаюць Случ
Год напаўнення 1967
Салігорскае вадасховішча (Беларусь)
Салігорскае вадасховішча
Салігорскае вадасховішча
Салігорскае вадасховішча (Мінская вобласць)
Салігорскае вадасховішча
Салігорскае вадасховішча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саліго́рскае вадасхо́вішча[1] — вадасховішча ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Случ, каля горада Салігорск.

Вадасховішча створана ў 1967 годзе ў мэтах забеспячэння вадой прадпрыемстваў вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», рэгулявання сцёку ракі Случ абваднення сельскагаспадарчых угоддзяў, жыўлення рыбаводнай гаспадаркі[1].

Плошча паверхні вадасховішча складае 23,1 км². Даўжыня 24 км, найбольшая шырыня 2 км. Даўжыня берагавой лініі 70 (61,2 км[2]) км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя — 2,5 м. Аб’ём вады 55,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 288 млн м³. Плошча вадазбору 1793 км². З захаду ўпадае рака Рутка.
Вадасховішча створана на месцы балотнага масіву (каля 40 % берагоў штучныя). Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, забалочаныя або ўмацаваныя дамбамі і насыпамі. Каля Салігорска вышыня берагоў 1—3 м. Моцна зарастае.

У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.

Вакол вадасховішча створана зона адпачынку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Салігорскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 108—109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Саліго́рскае вадасхо́вішча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 643. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 32, 46—47. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]