Самуэль Морзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самуэль Морзэ
Samuel Morse.jpg
Імя пры нараджэнні: Samuel Finley Breese Morse
Род дзейнасці: вынаходнік, фізік, скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, фатограф
Дата нараджэння: 27 красавіка 1791(1791-04-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 2 красавіка 1872(1872-04-02) (80 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Бацька: Jedidiah Morse[d]
Дзеці: Leila Morse[d]
Месца працы:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Аўтограф: Samuel Morse signature.svg
Commons-logo.svg Самуэль Морзэ на Вікісховішчы

Са́муэль Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Самуэль Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусетс у сям'і географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабет Эн Фінлі Брыз.[2] Бацька Самуэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Федэралісцкай партыі ЗША. Самуэль Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаванне мусіла весціся на федэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.

Пасля Акадэміі Філіпса (Эндовер, Масачусетс) Самуэль Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрымання дадатковых ведаў у рэлігійнай філасофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасці, якія праводзілі Бенджамін Сылмен і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забяспечваў сам — карцінамі. Пасля выпуску з Ельскага каледжа быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.

Тэлеграф[правіць | правіць зыходнік]

Хоць Морзэ ў першую чаргу звязваюць са стварэннем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.

У 1825 годзе нью-ёркскія ўлады далі ўзнагароджанне памерам $1000 на напісанне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісання партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамоў у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[3] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў змяніць сваю дзейнасць з мастацтва на стварэнне спосаба хуткай перадачы звестак на вялікай адлегласці.[4]

Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарльзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнетызмам. Назіраючы за эксперымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфа.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]