Церахоўка (Слаўгарадскі раён)
Вёска
Церахоўка
|
Церахо́ўка[2] (трансліт.: Cierachoŭka, руск.: Тереховка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, у 20 км ад Слаўгарада. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Насельніцтва 105 чалавек у 55 дварах[1]. Побач з вёскай пачынаецца рака Пацэя.
Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[3].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паселішча паходзіць ад імя Церах. Паводле падання, вёска атрымала назву ад імя панскага арандатара (рандаціля), які арандаваў у пана зямлю з вёскай.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1884 у Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 65 двароў, у тым ліку 1 кавальскі, 261 жыхар, жыхары 3 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1910 належала Церахоўскаму сельскаму таварыству, 95 двароў, 672 жыхары. Адносілася да Гайшынскага праваслаўнага прыхода. У 1912 існавала аднакласная царкоўна-прыходская школа. У 1926 — 825 жыхароў. У 1961 у складзе Гайшынскага сельсавета[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2010 год — 108 чалавек
- 2007 год — 61 двор, 124 чалавекі[5]
- 1999 год — 154 чалавекі
- 1926 год — 825 чалавек[4]
Выбітныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Мікалаевіч Ламачэнка — расійскі хірург і вкладчык, доктар медыцынскіх навук[6][7]
Зноскі
- ↑ а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Архівавана 24 лістапада 2015. (руск.)
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 584.
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0452-5.С. 174
- ↑ Ламачэнка Іван Мікалаевіч Архівавана 26 жніўня 2018.
- ↑ Ломаченко Иван Николаевич (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх