Бязуевічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Бязуевічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
143 м
Колькасць двароў
34[1]
Насельніцтва
58[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213260
Аўтамабільны код
6
Бязуевічы на карце Беларусі ±
Бязуевічы (Беларусь)
Бязуевічы
Бязуевічы (Магілёўская вобласць)
Бязуевічы

Бязу́евічы[2] (трансліт.: Biazujevičy, руск.: Безуевичи) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Абіда жыў на месцы сучаснай вёскі Абідавічы Быхаўскага раёна, Вязула — там дзе цяпер Бязуевічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў. Мясцовыя старажылы сведчылі, што назва Бязуевічы паходзіць ад слова «бэз»[3].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Побач з вёскай цячэ рака Пацэя.

Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1783 годзе ў вёсцы 45 двароў, 277 жыхароў. На карце 1882 года пазначана як Кезуевічы[3].

Да 23 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 58 чалавек[1]
  • 2010 год — 79 чалавек
  • 1999 год — 111 чалавек
  • 1910 год — 513 чалавек[3]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць школа, фельчарска-акушэрскі пункт, крама і дом сацыяльных паслуг[1].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі восенню 1943 года ў баях супраць нямецкіх захопнікаў.
  • Магіла савецкага воіна, які загінуў у 1941 годзе ў баі супраць нямецкіх захопнікаў[5].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.) 
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 3,0 3,1 3,2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 565
  4. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16(руск.) 
  5. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 550

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]