Чарнякоўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чарнякоўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
153 м
Колькасць двароў
52[1]
Насельніцтва
121[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213264
Аўтамабільны код
6
Чарнякоўка на карце Беларусі ±
Чарнякоўка (Беларусь)
Чарнякоўка
Чарнякоўка (Магілёўская вобласць)
Чарнякоўка

Чарняко́ўка[2] (трансліт.: Čarniakoŭka, руск.: Черняковка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, назва вёскі, верагодна, звязана з тым, што тут кругом рос чорны лес, была чарналесіца (т. б. дуб, ліпа, клён, ясень, граб, альха, асіна), не было краснага лесу, сасны[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1873 годзе 253 рэвізскія і 247 прышлых душ. У 1884 годзе 74 двары, у т. л. 1 кравецкі, 1 бондарскі, 502 жыхары, жыхары 14 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Навабычанскай воласці, 75 двароў, 549 жыхароў, вятрак, заезны дом. У 1910 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета. У 1924—1954 гадах цэнтр Чарнякоўскага сельсавета. У 1926 годзе чатырохгадовая школа. У 1961 годзе ў Гайшынскім сельсавеце, працавала сямігодка[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 121 чалавек[1]
  • 2010 год — 127 чалавек
  • 1999 год — 166 чалавек
  • 1926 год — 644 чалавек[3]
  • 1910 год — 427 чалавек[3]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чарняхо́ўка
  3. а б в г Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 585.
  4. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 555.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]