Свенск
Аграгарадок
Свенск
|
Свенск[2] (трансліт.: Sviensk, руск.: Свенск) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 86 км ад Магілёва, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, каля ракі Касалянка[3].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню вёска згадваецца ў 1870 годзе пад назвай Свенскаполле; уладанне двараніна Я. Р. Корнрумпфа, які валодаў тут 1800 дзесяцінамі зямлі (1882). У 1910 годзе маёнтак належаў Эйхэльману; 4 двары, 16 жыхароў[4].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 2011 год — 582 чалавекі[1].
- 2010 год — 535 чалавек.
- 2001 год −598 жыхароў, 210 двароў[3].
- 1999 год — 624 чалавекі.
- 1926 год — 41 чалавек[4].
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Свенская сярэдняя школа», ДУА «Свенскі яслі-сад», фізкультурна-аздараўленчы комплекс, комплексны прыёмны пункт, крама[1].
Гістарычныя і памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
- Сядзібны парк (XIX стагоддзе)
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
- Брацкая магіла савецкі воінаў[3].
Зноскі
- ↑ а б в г КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ а б в г БелЭн, 2001
- ↑ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 580.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свенск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Воінскія захаванні