Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад)
Царква | |
Раства Багародзіцы | |
---|---|
![]() | |
53°26′33″ пн. ш. 31°00′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Слаўгарад |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Будаўнік | Лука Іваноў |
Архітэктар | Мікалай Львоў |
Заснавальнік | Аляксей Міхайлавіч Галіцын |
Будаўніцтва | 1791—1793 гады |
Статус |
![]() |
Стан | працуе |
![]() |
Царква Раства Багародзіцы — архітэктурны помнік класіцызму ў горадзе Слаўгарад Магілёўскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Prapojsk%2C_Baharodzickaja._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B9%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941%29.jpg/250px-Prapojsk%2C_Baharodzickaja._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B9%D1%81%D0%BA%2C_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281941%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0a/%D0%A0%D0%BE%D1%81%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%8B_%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D1%8B_%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B_%D1%9E_%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B7%D0%B5.jpg)
Пабудавана ў 1791—1793 гг. князем Аляксеем Міхайлавічам Галіцыным у стылі класіцызму. Інтэр’ер упрыгожаны іканастасам, жывапісам і цудоўнымі фрэскамі, у якіх першапачаткова налічвалася 57 сюжэтаў Новага і Старога запаветаў[1]. На будаўніцтва будучага храма былі запрошаны вядомыя па тых часах майстры: муляр Лука Іваноў і рускі архітэктар Мікалай Львоў.
У ансамбль з царквой уваходзяць двух’ярусная званіца з невялікай вежачкай у завяршэнні, будынак царкоўнапрыходскай школы. З паўднёвага боку ад царквы — парк, які спускаецца да р. Сож. У 1988 г. перададзена вернікам і адрэстаўрыравана, набыты званы.
У роспісе ўнутраных сцен і іканастаса прымалі ўдзел лепшыя маскоўскія жывапісцы. Сярод мастакоў, якія пісалі фрэскі, згадваецца Уладзімір Баравікоўскі (аўтар партрэтаў Кацярыны II, Паўла I і многіх іншых высокапастаўленых асоб Расійскай імперыі)[2].
Каля царквы былі пахаваныя князь Мікалай Крапоткін (1831—1887) і яго жонка Марыя Аляксандраўна, народжаная фон Бенкендорф (1833—1887). На іх магілах стаялі мармуровыя помнікі з крыжамі наверсе[3].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0e/%D0%A0%D0%BE%D1%81%D0%BF%D1%96%D1%81%D1%8B_%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D1%8B_%D0%A0%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%91%D0%B0%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8B._%D0%A1%D0%BB%D0%B0%D1%9E%D0%B3%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4.jpg)
Гэта цэнтрычны безапсідны храм з васьмігранным купалам[4]. Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычны крыжова-купальны храм. На сяродкрыжжы двухсхільных дахаў з трохвугольнымі франтонамі на тарцах узвышаецца васьмігранны светлавы барабан з пакатым сферычным купалам, пакрытым сусальным золатам. Грані барабана прарэзаны «паладыянскімі» арачнымі аконнымі праёмамі. У пазухах планіровачнага крыжа нізкія акруглыя аб'ёмы прыдзелаў і рызніц (у плане чвэрць круга) пад сферычнымі пакрыццямі. Усе фасады аднолькавай трактоўкі, апяразаны карнізам на дэнтыкулах і шырокім фрызам з разетак. Уваходны партал вылучаны 2 тасканскімі паўкалонамі і паўкруглым «паладыянскім» акном на версе. Аналагічна аформлены арачныя аконныя праёмы фасадных граняў.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Унутры малітоўная зала перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі, над сяродкрыжжам узвышаецца паўсферычны купал. На сценах і скляпеннях зберагліся фрэскавыя размалёўкі ў стылі класіцызму (канец 18 ст.; верагодна, пры ўдзеле мастака У. Баравікоўскага). Захаваліся 57 сюжэтных кампазіцый, найбольш цікавыя з якіх «Пакуты Хрыста» (у 1-м ярусе) і «Цябе Бога хвалмі» (на купале), выявы евангелістаў у прасценках барабана. У 1793 — 94 гг. устаноўлены драўляны іканастас (не збярогся). Над уваходам у заходняй частцы хоры.
Школа[правіць | правіць зыходнік]
Пры царкве працавала прыходская школа, будынак якой быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя і захаваўся па сённяшні дзень.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лаўрэцкі Г. А., Пятросава А. Ю. Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 508—509. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад) на сайце Radzima.org
- Пропойск с близлежащими деревнями подарен Екатериной II князю А. М. Голицыну. (руск.)
- В Славгороде погибают уникальные церковные фрески (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад) на сайце «Архіварта»