Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Слаўгарад)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Царква
Раства Багародзіцы
Слаўгарад. Свята-Раства-Багародзіцкая царква (02).jpg
53°26′33″ пн. ш. 31°00′15″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Слаўгарад
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Аўтар праекта Мікалай Львоў
Будаўнік Лука Іваноў
Заснавальнік Аляксей Міхайлавіч Галіцын
Будаўніцтва 17911793 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000519шыфр 512Г000519
Стан працуе

Раства Багародзіцы (Магілёўская вобласць)
Раства Багародзіцы
Раства Багародзіцы

Царква Раства Багародзіцы — архітэктурны помнік класіцызму ў горадзе Слаўгарад Магілёўскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква ў 1941 годзе.
Фрэска на сцяне царквы

Пабудавана ў 1791—1793 гг. князем Аляксеем Міхайлавічам Галіцыным у стылі класіцызму. Інтэр'ер упрыгожаны іканастасам, жывапісам і цудоўнымі фрэскамі, у якіх першапачаткова налічвалася 57 сюжэтаў Новага і Старога запаветаў[1]. На будаўніцтва будучага храма былі запрошаны вядомыя па тых часах майстры: муляр Лука Іваноў і рускі архітэктар Мікалай Львоў.

У ансамбль з царквой уваходзяць двух'ярусная званіца з невялікай вежачкай у завяршэнні, будынак царкоўнапрыходскай школы. З паўднёвага боку ад царквы — парк, які спускаецца да р. Сож. У 1988 г. перададзена вернікам і адрэстаўрыравана, набыты званы.

У роспісе ўнутраных сцен і іканастаса прымалі ўдзел лепшыя маскоўскія жывапісцы. Сярод мастакоў, якія пісалі фрэскі, згадваецца Уладзімір Баравікоўскі(руск.) бел. (аўтар партрэтаў Кацярыны II, Паўла I і многіх іншых высокапастаўленых асоб Расійскай імперыі)[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фрэска на сцяне царквы

Гэта цэнтрычны безапсідны храм з васьмігранным купалам[3]. Помнік архітэктуры класіцызму. Цэнтрычны крыжова-купальны храм. На сяродкрыжжы двухсхільных дахаў з трохвугольнымі франтонамі на тарцах узвышаецца васьмігранны светлавы барабан з пакатым сферычным купалам, пакрытым сусальным золатам. Грані барабана прарэзаны «паладыянскімі» арачнымі аконнымі праёмамі. У пазухах планіровачнага крыжа нізкія акруглыя аб'ёмы прыдзелаў і рызніц (у плане чвэрць круга) пад сферычнымі пакрыццямі. Усе фасады аднолькавай трактоўкі, апяразаны карнізам на дэнтыкулах і шырокім фрызам з разетак. Уваходны партал вылучаны 2 тасканскімі паўкалонамі і паўкруглым «паладыянскім» акном на версе. Аналагічна аформлены арачныя аконныя праёмы фасадных граняў.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Унутры малітоўная зала перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі, над сяродкрыжжам узвышаецца паўсферычны купал. На сценах і скляпеннях зберагліся фрэскавыя размалёўкі ў стылі класіцызму (канец 18 ст.; верагодна, пры ўдзеле мастака У. Баравікоўскага). Захаваліся 57 сюжэтных кампазіцый, найбольш цікавыя з якіх «Пакуты Хрыста» (у 1-м ярусе) і «Цябе Бога хвалмі» (на купале), выявы евангелістаў у прасценках барабана. У 1793 — 94 гг. устаноўлены драўляны іканастас (не збярогся). Над уваходам у заходняй частцы хоры.

Школа[правіць | правіць зыходнік]

Пры царкве працавала прыходская школа, будынак якой быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя і захаваўся па сённяшні дзень.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. С. 508—509.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]