Свята-Успенская царква (Магілёў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Успенская царква
Успенская царква ў Магілёве. Фота 1910 года.
Успенская царква ў Магілёве. Фота 1910 года.
53°53′31,92″ пн. ш. 30°19′17,10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль Магілёўская школа дойлідства
Дата заснавання 1670
Дата пабудовы 1670 год
Дата скасавання 1950
Стан Знішчана

Свята-Успенская царква — праваслаўная царква у Магілёве. Існавала ў XVII — пачатку XX стст.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Комплекс Успенскай царквы ў 1935 годзе
Здымак 1941 года

Пабудаваная ў 1670 г. у стылі барока, на паўднёва-ўсходняй ускраіне непадалёку ад Дняпра, у комплексе з невялікай «цёплай» царквой і званіцай[1]. У храме выявіліся рысы Магілёўскай школы дойлідства. У 18631866 гадах перабудавана ў стылі класіцызму.

Пётр Яўсеевіч. Нараджэнне Маці Боскай з Успенскай царквы, 1649 г.

Пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1950-я гады царкву зруйнавалі савецкія ўлады.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Тамбур, 1939

Мураваны трохапсідны крыжова-купальны храм (у плане лацінскі крыж). Асноўныя аб’ёмы былі пакрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохвугольнымі франтонамі на тарцах. На сяродкрыжжы на масіўным шматгранным барабане купал з галоўкай. Невялікія паўцыркульныя апсіды, бакавыя ўваходныя тамбуры, якія прылягалі да крылаў трансепта, і гранёны тамбур галоўнага ўваходу дапаўнялі кампазіцыю і падкрэслівалі яе крыжова-цэнтрычны характар. Сцены былі расчлянёныя пілястрамі і прарэзаныя паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў арачных нішах. Асноўны неф быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, крылы трансепта — крыжовымі скляпеннямі[2].

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]