Сералогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Серало́гія[1] (ад лац.: Serum — сыроватка) — навука аб уласцівасцях сыроваткі крыві. Звычайна пад сералогіяй разумеюць профіль імуналогіі, які вывучае ўзаемадзеянне антыцелаў сыроваткі з антыгенам.

Сералагічныя рэакцыі могуць быць прамымі (двухкампанентныя) — аглютынацыя, пасіўная гемаглютынацыя, прэцыпітацыя і інш., і ўскоснымі (трохкампанентныя) — рэакцыя нейтралізацыі (напрыклад, мікроба), рэакцыя тармажэння гемаглютынацыі. З некалькіх «простых» складваюцца складаныя сералагічныя рэакцыі: бактэрыёліз, рэакцыя звязвання камлементу і інш. Распаўсюджаныя таксама імунафлюарэсцэнтныя метады, заснаваныя на афарбоўцы антыцелаў (антыгенамі) флюарахромамі. Асаблівы від сералагічныя рэакцыі — выяўленне імабілізацыі рухомых формаў мікраарганізмаў (напрыклад, рэакцыя імабілізацыі бледных трэпанем пры сіфілісе). Некаторыя сералагічныя даследаванні праводзяць не ў прабірцы, а непасрэдна ў арганізме эксперыментальных жывёл.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]