Серафім Васілевіч Кахненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Серафім Васілевіч Кахненка
Дата нараджэння 15 лютага 1914(1914-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1977(1977-03-08) (63 гады)
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера іхтыялогія
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Партыя
Узнагароды і прэміі

Серафім Васілевіч Кахне́нка[1] (15 лютага 1914 — 8 сакавіка 1977) — вучоны ў галіне іхтыялогіі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

С. В. Кахненка нарадзіўся ў вёсцы Вербавічы (сучасны аграгарадок у Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў педагагічныя курсы. У 1931—1933 г. працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Вербавічах[2]. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе. Працаваў метадыстам абласнога аддзела народнай адукацыі Палескай вобласці[2]. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію ў 1938 годзе. Пасля звальнення са службы ў 1940 годзе працаваў на навукова-даследчай станцыі Белгалоўрыбпрама. У час Вялікай Айчыннай вайны ў войсках супрацьпаветранай абароны Заходняга фронту. У 1945—1952 гг. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай частцы Беларускага аддзялення Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута арганізацыі рыбнай гаспадаркі. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Угорь в водоёмах БССР и его хозяйственное значение»[2]. З 1956 года ў аддзеле заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Биологические особенности европейского угря и перспективы его рыбохозяйственного использования»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

С. В. Кахненка займаўся вывучэннем біялагічных асноў засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Яму належаць працы па нерастовай міграцыі еўрапейскага вугра, перспектыўнасці і эфектыўнасці развіцця вуграводства ў БССР. З’яўляўся членам навуковага савета «Гідрабіялогія, іхтыялогія і выкарыстанне біялагічных рэсурсаў» пры іхтыялагічнай камісіі Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР, членам вучонага савета Інстытута біялогіі АН БССР і вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі[2].

Пад кіраўніцтвам С. В. Кахненкі абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі[2]. З’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 3-х манаграфій[2].

Сярод апублікаванага:

  • Манаграфія «Биология и распространение угря» (Мінск, 1958);
  • Манаграфія «Европейский угорь» (Мінск, 1969).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

С. В. Кахненка ўзнагароджаны медалямі, як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровай граматай Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР (1974), шэрагам іншых грамат і падзяк[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]