Слуцкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слуцкі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Мінская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Слуцк
Дата ўтварэння 1793
Дата скасавання 1924
Насельніцтва 260,5 тыс. (1 897)
Плошча 7,8 тыс. км²
Слуцкі павет на карце

Слу́цкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, Мінскай губерні Расійскай імперыі і Беларускай ССР; існавала ў 17931924 гадах. Цэнтр — горад Слуцк.

Плошча 7,8 тыс. км². У 1897 годзе ў павеце пражывала 260,5 тыс. чалавек.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1866 годзе ў павеце ўтвораны 23 воласці: Быстрыцкая, Вызнянская, Гавезнанская, Грэская, Грыцавіцкая, Грозаўская, Заастравецкая, Кіявіцкая, Клецкая, Кругавіцкая, Ланьская, Ляхавіцкая, Мядзведзіцкая, Пагосцкая, Пацейкаўская, Раманаўская, Сіняўская, Слуцкая (цэнтр — вёска Лучнікі), Старобінская, Целядовіцкая, Цімкавіцкая, Царэўская, Чапліцкая.

У канцы 1796 года да Слуцкага павета далучана тэрыторыя скасаванага Нясвіжскага павета[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1 студзеня 1919 года павет у складзе ССРБ, Літоўска-Беларускай ССР, з чэрвеня 1920 года ў БССР. З сакавіка 1921 года частка Слуцкага павета адышла Польшчы[1]. У маі 1922 года да павета далучана Любанская вобласць Бабруйскага павета[1]. 17 ліпеня 1924 года Слуцкі павет скасаваны, а яго тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкую акругу[1].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

З 1907 года ў маёнтку Акімаўскае Слуцкага павета дзейнічаў Акімаўскі завод сельскагаспадарчага інвентару, які вырабляў дробны сельска-гаспадарчы інвентар.

Ураднікі павета[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]