Спірагіра

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Спірагіра
Spirogyra.JPG
Спірагіра (павелічэнне 40x)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spirogyra Link, 1820

Тыпавы від
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   6996
NCBI   3179
EOL   11681

Спірагі́ра (Spirogyra) — род ніткаватых зялёных водарасцей сямейства спірагіравых.

Адрозніваецца каля 340 відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца пераважна ў прэсных водах, на вільготнай глебе і інш.; на Беларусі 8 відаў: спірагіра бліскучая, спірагіра зменлівая, спірагіра пагарджаная, спірагіра рачная, спірагіра тоўстая і інш.

«Ціна» са спірагіры ў вадаёме

Ніткі даўжынёй 8—10 см, негалінастыя, плаваюць свабодна або прымацаваныя да субстрату рызоідамі, часта ўтвараюць «ціну». Ніткі складаюцца з аднаго рада клетак, якія маюць цэлюлозную абалонку, абкружаную сліззю. Перыферыйны хларапласт у выглядзе закручаных стужак. Размнажэнне вегетатыўнае (разрыў ніткі) і палавое (лесвічная і бакавая кан'югацыя).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхеева Т. Спірагіра // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.