Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літве

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літоўскай Рэспубліцы значыцца 4 найменні (на 2014 год), гэта складае 0,4 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Усе аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 1 аб'ект на тэрыторыі Літвы знаходзіцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Літоўская Рэспубліка ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 31 сакавіка 1992 года[2]. Першыя два аб'екта, размешчаныя на тэрыторыі Літвы былі занесены ў спіс у 1994 годзе на 18-й сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

У данай табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Vilnius Ostrobramska.jpg Гістарычны цэнтр Вільнюса
(літ.: Vilniaus senamiestis)
Горад: Вільнюс
Павет: Вільнюскі
XIII-XVIII стагоддзі 1994 год № 541 ii, iv
2 KKosaSand.jpg Куршская каса
(літ.: Kuršių nerija)
Найбліжэйшае паселішча: Ніда
Павет: Клайпедскі
(Сумесна з Расіяй Flag of Russia.svg)
2000 год № 994 v
3 Kernave mounds and the River Neris, Lithuania, 11 Sept, 2008.jpg Археалагічныя помнікі культурнага рэзервату Кярнаве
(літ.: Valstybinis Kernavės kultūrinis rezervatas)
Павет: Вільнюскі XIII стагоддзе 2004 год № 1137 iii, iv
4 Meškonysgeo.JPG Геадэзічная дуга Струвэ
(літ.: Struvės geodezinis lankas)
(3 пункты)
Павет: Вільнюскі, Панявежыскі
(Сумесна з Нарвегіяй Flag of Norway.svg, Швецыяй Flag of Sweden.svg, Фінляндыяй Flag of Finland.svg, Расіяй Flag of Russia.svg, Эстоніяй Flag of Estonia.svg, Латвіяй Flag of Latvia.svg, Беларуссю Flag of Belarus.svg, Малдовай Flag of Moldova.svg, Украінай Flag of Ukraine.svg)
XIX у. 2005 1187 ii, iii, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб'екта[правіць | правіць зыходнік]

Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літве

Папярэдні спіс[правіць | правіць зыходнік]

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Літвы ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1 Trakai-bridge.jpg Нацыянальны гістарычны парк Тракай
(літ.: Trakų istorinis nacionalinis parkas)
Горад: Тракай
Павет: Вільнюскі
З XIV стагоддзя 2003 1821 не паказаны

Геаграфічнае размяшчэнне аб'ектаў[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдаты, якія ўвайшлі ў Папярэдні спіс

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tentative (англ.) . UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Літве. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.
  2. The States Parties - Lithuania. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 2 снежня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]