Станіслаў Вячаслававіч Іжакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Іжакоўскі)
Футбол
Станіслаў Іжакоўскі
Поўнае імя Станіслаў Вячаслававіч Іжакоўскі
Нарадзіўся 22 жніўня 1994(1994-08-22)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2017 Беларусь Гомель 43 (1)
2017   Беларусь Белшына (Бабруйск) 28 (0)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 27 (2)
2019—2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 60 (1)
2021 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 19 (0)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 23 (0)
2023 Беларусь Гомель 3 (0)
2024— Беларусь Лакаматыў (Гомель)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
2012 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2013—2015 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2015

Станіслаў Іжакоўскі (нар. 22 жніўня 1994, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2011 года гуляў за дубль. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў. У сезонах 2013—2014 працягваў гуляць за дубль, аднак стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу каманды. 30 лістапада 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць мінскага «Дынама», выйшаўшы на замену ў кампенсаваны час.

Па заканчэнні сезона 2014 «Гомель» пакінула значная колькасць ігракоў, і некалькі дублёраў, у тым ліку Іжакоўскі, былі пераведзеныя ў асноўную каманду[3]. Сезон 2015 распачаў ужо адным з асноўных цэнтральных абаронцаў «Гомеля». У чэрвені некаторы час не трапляў у асноўны склад, але потым зноў замацаваўся ў цэнтры абароны гамяльчан. У сезоне 2016 года працягваў быць асноўным абаронцам, а 5 лістапада 2016 года ў матчы апошняга тура Першай лігі забіў свой першы гол за «Гомель», які прынёс клубу перамогу над «Ашмянамі» і першае месца ў Першай лізе.

У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Белшыну» і ў выніку быў арандаваны бабруйскім клубам[4]. У складзе «Белшыны» замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».

У пачатку 2018 года некаторы час трэніраваўся з «Гомелем» і гомельскім «Лакаматывам», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[5], аднак у сакавіку 2019 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», з якім у красавіку падпісаў кантракт[6]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[7]. У 2020 годзе працягваў быць іграком асновы, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком стартавага складу «Спадарожніка» ў Вышэйшай лізе.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у петрыкаўскі «Шахцёр»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2021 года пакінуў петрыкаўскі клуб[9]. У лютым 2022 года стаў іграком рагачоўскага «Макслайна». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак «Макслайн» не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дыівізіёне.

У студзені 2023 года праходзіў прагляд у «Гомелі» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[10]. У сезоне 2023 часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[11] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лакаматыва»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20).

14 чэрвеня 2015 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Гомель Беларусь 29 0
2012 дубль Гомель Беларусь 26 0
2013 дубль Гомель Беларусь 29 0
2014 Д1 Гомель Беларусь 1 0
2015 Д1 Гомель Беларусь 20 0
2016 Д2 Гомель Беларусь 22 1
2017 Д2 Белшына Беларусь 28 0
2018 Д2 Граніт Беларусь 27 2
2019 Д2 Спадарожнік Беларусь 24 1
2020 Д2 Спадарожнік Беларусь 21 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік Беларусь 15 0
2021 (2) Д2 Шахцёр Беларусь 19 0
2022 Д2 Макслайн Беларусь 23 0
2023 Д1 Гомель Беларусь 3 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Stanislav Izhakovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/stanislav_izhakovsky/
  3. "Гомель" расторг контракт с Гречишко (руск.). football.by (5 снежня 2014). Праверана 5 лютага 2024.
  4. "Гомель" отдал Ижаковского в аренду "Белшине" (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 5 лютага 2024.
  5. Ижаковский сменил "Гранит" на ЮАС (руск.). football.by (21 студзеня 2019). Праверана 5 лютага 2024.
  6. Ряды "Спутника" пополнил Ижаковский (руск.). football.by (2 красавіка 2019). Праверана 5 лютага 2024.
  7. "Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ (руск.). football.by (9 студзеня 2020). Праверана 5 лютага 2024.
  8. Ижаковский и Холодинский пополнили ряды петриковского "Шахтера" (руск.). football.by (25 ліпеня 2021). Праверана 5 лютага 2024.
  9. Петриковский "Шахтер" объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами (руск.). football.by (30 снежня 2021). Праверана 5 лютага 2024.
  10. Футбол. Станислав Ижаковский вернулся в "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2023. Праверана 1 лютага 2023.
  11. Мирошников и еще два футболиста покинули "Гомель" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 5 лютага 2024.
  12. Станислав Ижаковский — игрок «Локомотива» (руск.). bel.football (4 лютага 2024). Праверана 5 лютага 2024.