Станіслаў Вячаслававіч Іжакоўскі
Станіслаў Іжакоўскі | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Станіслаў Вячаслававіч Іжакоўскі | |
Нарадзіўся | 22 жніўня 1994[1] (24 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 190 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазіцыя | абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2011 — 2017 | ![]() |
43 (1) |
2017 | → ![]() |
28 (0) |
2018 | ![]() |
27 (2) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2010 — 2011 | ![]() |
4 (0) |
2012 | ![]() |
2 (0) |
2013 — 2015 | ![]() |
4 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Станіслаў Іжакоўскі (нар. 22 жніўня 1994, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца жыткавіцкага ЮАС.
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2011 года гуляў за дубль. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў. У сезонах 2013—2014 працягваў гуляць за дубль, аднак стаў часам прыцягвацца да асноўнага складу каманды. 30 лістапада 2014 года дэбютаваў у асноўным складзе «Гомеля» ў Вышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць мінскага «Дынама», выйшаўшы на замену ў кампенсаваны час.
Па заканчэнні сезону 2014 «Гомель» пакінула значная колькасць ігракоў, і некалькі дублёраў, у тым ліку Іжакоўскі, былі пераведзеныя ў асноўную каманду[2]. Сезон 2015 распачаў ужо адным з асноўных цэнтральных абаронцаў «Гомеля». У чэрвені некаторы час не трапляў у асноўны склад, але потым зноў замацаваўся ў цэнтры абароны гамяльчан. У сезоне 2016 года працягваў быць асноўным абаронцам, а 5 лістапада 2016 года ў матчы апошняга тура Першай лігі забіў свой першы гол за «Гомель», які прынёс клубу перамогу над «Ашмянамі» і першае месца ў Першай лізе.
У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Белшыну» і ў выніку быў арандаваны бабруйскім клубам[3]. У складзе «Белшыны» замацаваўся ў якасці асноўнага абаронцы. Па заканчэнні сезону ў снежні 2017 года вярнуўся ў «Гомель».
У пачатку 2018 года некаторы час трэніраваўся з «Гомелем» і гомельскім «Лакаматывам», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», з якім неўзабаве падпісаў кантракт. У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[4].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20).
14 чэрвеня 2015 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Расіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Гомель | ![]() |
29 | 0 |
2012 | дубль | Гомель | ![]() |
26 | 0 |
2013 | дубль | Гомель | ![]() |
29 | 0 |
2014 | Д1 | Гомель | ![]() |
1 | 0 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
20 | 0 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
22 | 1 |
2017 | Д2 | Белшына | ![]() |
28 | 0 |
2018 | Д2 | Граніт | ![]() |
27 | 2 |
Зноскі
- ↑ Stanislav Izhakovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Гомель" расторг контракт с Гречишко
- ↑ "Гомель" отдал Ижаковского в аренду "Белшине"
- ↑ Ижаковский сменил "Гранит" на ЮАС
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)