Станіслаў Свентахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Свентахоўскі
польск.: Stanisław Świętochowski
Дата нараджэння 22 сакавіка 1759(1759-03-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1831(1831-02-09)[1] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік, святар

Станіслаў Свентахоўскі (польск.: Stanisław Świętochowski, лац.: Stanislaus Świętochowski; 22 сакавіка 1759, Дынабург — 9 лютага 1831, Старая Весь, Галічына[2]) — буйны дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 20 верасня 1772 г. у Вільні. У 1786 г. высвечаны на ксяндза. Выкладаў паэтыку і рыторыку ў калегіумах Полацка (1788—1789) і Магілёва (1789—1790). Прапаведнік і прафесар французскай мовы ў Дынабургу (1791—1792), прапаведнік у Полацку (1792—1793). Прэфект езуіцкіх школ у Магілёве (1793—1795, 1802—1804), Віцебску (1795—1797), Дынабургу (1797—1799), Оршы (1799—1802) і Полацку (1804—1810). Тэолаг біскупа Беніслаўскага (1810—1812). Сакратар правінцыяла Алаіза Ландэса (1813—1814), рэктар Аршанскага езуіцкага калегіума (1814—1817[2], 1819—1820[3]), правінцыял Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса (1817—1820)[2].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) адправіўся на Галічыну, дзе з 1820 па 1828 гг. займаў пасаду галіцкага правінцыяла і ў гэтай якасці ўзяў удзел у ХХ Генеральнай кангрэгацыі Таварыства Ісуса. Апошнія гады жыцця жыў і працаваў у Старой Весі (1828—1831)[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.