Станіслаў Сяргеевіч Сазановіч
Станіслаў Сазановіч | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Станіслаў Сяргеевіч Сазановіч | |
Нарадзіўся | 6 сакавіка 1992[1] (27 гадоў)
| |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 183 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазіцыя | абаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 27 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2010 | ![]() |
10 (0) |
2010 | → ![]() |
9 (1) |
2011 — 2017 | ![]() |
105 (1) |
2012 | → ![]() |
25 (1) |
2014 | → ![]() |
5 (0) |
2018 | ![]() |
19 (1) |
2019 — | ![]() | |
Нацыянальная зборная** | ||
2008 — 2009 | ![]() |
4 (0) |
2012 — 2013 | ![]() |
12 (1) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Станіслаў Сазановіч (нар. 6 сакавіка 1992) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гарадзея».
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Пачаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэнні сезону 2010 быў выкуплены гомельскім клубам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомеля», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы.
У сезоне 2013 вярнуўся з арэнды і стаў іграком асновы «Гомеля». Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Кандрацьевым.
У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[2]. У «Нафтане» гуляў галоўным чынам за дубль, за аснову згуляў у 5 матчах, дзе найчасцей выкарыстоўваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.
У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Гомель»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасці асноўнага правага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4]. Па выніках сезону 2015 «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым не менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненне з клубам[5] і па выніках сезону 2016 дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сезоне 2017 заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2018 года пакінуў «Гомель»[6] і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»[7]. Стаў іграком стартавага складу, у жніўні і верасні 2018 года не гуляў з-за траўмы.
У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 (1) | Д3 | Зорка-БДУ | ![]() |
10 | 0 |
2010 (2) | Д2 | Гомель | ![]() |
9 | 1 |
2011 | дубль | Гомель | ![]() |
30 | 3 |
2012 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
25 | 1 |
2013 | Д1 | Гомель | ![]() |
19 | 0 |
2014 (1) | Д1 | Нафтан | ![]() |
5 | 0 |
2014 (2) | Д1 | Гомель | ![]() |
12 | 0 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
22 | 0 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
23 | 1 |
2017 | Д1 | Гомель | ![]() |
29 | 0 |
2018 | Д1 | Смалявічы | ![]() |
19 | 1 |
Зноскі
- ↑ Stanislav Sazonovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сазонович и Хаткевич продолжат карьеру в «Нафтане»
- ↑ Сазонович вернулся в "Гомель"
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Сазоновичем
- ↑ Станислав Сазонович продлил контракт с "Гомелем"
- ↑ "Гомель" объявил о расставании с Сазоновичем
- ↑ Сазонович пополнил ряды "Смолевичей"
- ↑ Сазонович пополнил ряды "Городеи"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце «Гомеля»(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Гарадзея
|
---|
1 Даўгяла (б) • 4 Шасцілоўскі • 5 Баглай • 7 Мітасаў • 8 Усеня • 9 А. Архіпаў • 10 Лебедзеў (к) • 11 Сарокін • 12 Ёксімавіч • 16 Паўлючак • 20 Байдук • 21 Валовік • 23 Ханкевіч • 27 Сазановіч • 28 Сайчыч • 35 Пушнякоў • 53 Жарскіс • 55 Арцюх • 72 Пазняк • 77 Завадскі • 84 Раманюк (б) • С. Архіпаў • Ігнаценка • Трэнер: Алег Радушка |