Перайсці да зместу

Крыштаф Завіша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыштаф Завіша
Лебедзь
Лебедзь
лоўчы вялікі літоўскі
25 кастрычніка 1629 — 27 мая 1637
Папярэднік Ян Караль Нарушэвіч[d]
Пераемнік Караль Пётр Далмат-Ісайкоўскі
пісар вялікі літоўскі
27 мая 1637 — верасень 1649
Папярэднік Казімір Леў Сапега
Пераемнік Піліп Абуховіч
18-ы маршалак надворны літоўскі
верасень 1649 — 1654
Папярэднік Антоні Ян Тышкевіч
Пераемнік Тэадор Аляксандр Ляцкі
маршалак вялікі літоўскі
1654 — лістапад 1669
Папярэднік Аляксандр Людвік Радзівіл
Пераемнік Аляксандр Гіларый Палубінскі
кашталян віленскі
1669 — 23 студзеня 1670
Папярэднік Міхал Казімір Пац
Пераемнік Мікалай Стэфан Пац
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1639

Нараджэнне 1578
Смерць 23 студзеня 1670(1670-01-23)[1][2]
Род Завішы
Бацька Андрэй Ян Завіша
Маці Соф’я з Валовічаў[d][3]
Жонка Кацярына з Тышкевічаў[d][4][2]
Дзеці Андрэй Казімір Завіша, Ганна Канстанцыя з Завішаў[d][5] і Ян Юрый Завіша[d][6]
Грамадзянства

Крыштаф Завіша (157823 студзеня 1670(1670-01-23)[1][2]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1629—1637), вялікі пісар літоўскі (1637—1649), надворны маршалак (1649—1654) і вялікі маршалак літоўскі (1654—1669). Кашталян віленскі (з 1669), староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (1645).

З роду Завішаў герба «Лебедзь», сын вялікага падскарбія літоўскага Андрэя Яна Завішы.

У 1606 годзе апублікаваў гераічную паэму «Караламахія», прысвечаную перамозе ў бітве пад Кірхольмам.[7]

Удзельнік узяцця і абароны Смаленска ў 1609—1613 гадах падчас вайны 1609—1618 гадоў. У 1613 годзе пасол ад Быдгашчскай канфедэрацыі войска смаленскага да прускай рады і князя.

У 1639 годзе маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

У 1655 годзе ўдзельнік Тышовецкай канфедэрацыі.

У 1659 і 1661 гадах дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад сенату.

Пасол на соймы Рэчы Паспалітай 1632 (ад Менскага павету), 1646, 1649—1650, 1650 гадоў, каранацыйныя соймы 1633, 1649 года, надзвычайныя соймы 1635, 1637, 1642 (маршалак сойма), 1647 гадоў.

Быў жанаты з Крысцінай, дачкой Андрэя Тышкевіча. Меў сыноў Андрэя Казіміра (перадаў яму Менскае староства) і Яна Юрыя (перадаў яму Браслаўскае староства), а таксама дачку Ганну Канстанцыю, жонку Фелікса Яна Паца.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Хрыстафор Завіша Найяснейшаму каралевічу Уладзіславу…; Караламахія (урывак з паэмы): пераклад з лацінскай мовы, каментарыі Ж. В. Некрашэвіч-Кароткай. // Роднае слова : часопіс. — 2006. — № 8. — С. 18—20.
  • Завіша Х. Караламахія / Пераклад з лацінскай мовы Жанны Некрашэвіч-Кароткай // «Наша Вера» № 2 (40), 2007.
  1. а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 82.
  2. а б в Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 112. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  3. Чарняўскі Ф. В. Жыццяпіс і сямейна-роднасныя сувязі падсудка земскага Менскага ваяводства Крыштафа Служкі // АрхіварыусМн.: Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2018. — вып. 16. — С. 299. — ISSN 2225-4412
  4. Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 102. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
  5. Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 105. — 377 с.
  6. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 590. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
  7. Некрашэвіч-Кароткая Ж. Беларускі паэт Хрыстафор Завіша і яго гераічная паэма «Караламахія» (Вільня, 1606): да 400-годдзя з часу апублікавання // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2006. — № 2. — С. 62-68. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2021.