Перайсці да зместу

Стары Бобр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стары Бобр
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Забаброўе
Насельніцтва
  • 28 чал. (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222001
Аўтамабільны код
5
Стары Бобр на карце Беларусі ±
Стары Бобр (Беларусь)
Стары Бобр
Стары Бобр (Мінская вобласць)
Стары Бобр

Стары́ Бобр[1] (трансліт.: Stary Bobr, руск.: Старый Бобр) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета. Папярэдняя назва — Забаброўе.

Каля вёскі захаваліся курганныя могільнікі, якія сведчуць аб засяленні гэтай мясцовасці ў далёкай старажытнасці. Вядома з XVI стагоддзя, сяло, уласнасць Хадкевічаў. Пасля ў закладзе магната Станіслава Паца, 20 двароў. Пасля смерці Паца належала канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу, які перазаклаў яго свайму слузе Станіславу, а той — Кшыштафу Камару. У 1772 годзе 23 двары, уласнасць Агінскіх. У 1883 годзе ў складзе Бобрскай воласці, 49 двароў, 262 жыхары. У 1917 годзе 71 двор, 495 жыхароў. Асноўны занятак насельніцтва — колавы промысел. З 1924 года ў складзе Бобрскага сельсавета. У 1930-я гады вяскоўцы арганізавалі калгас «Чырвоны Бобр». На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 44 чалавекі. З 1960 года вёска ў скадзе саўгаса «Колас». На 1 студзеня 1998 года 28 гаспадарак, 47 жыхароў. Каля будынка клуба брацкая магіла 7 савецкіх воінаў, якія загінулі ў чэрвені 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1959 годзе на магіле пастаўлены абеліск[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Стары́ Бабёр
  2. Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 629. — 637 с.