Перайсці да зместу

Стаі (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Стаі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222001
Аўтамабільны код
5
Стаі на карце Беларусі ±
Стаі (Крупскі раён) (Беларусь)
Стаі (Крупскі раён)
Стаі (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Стаі (Крупскі раён)

Ста́і[1] (трансліт.: Stai, руск.: Стаи) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1772 г. як уласнасць князёў Сангушкаў. У канцы 19 ст. 19 двароў, 44 жыхары. У 1909 г. ў вёсцы 20 двароў, 150 жыхароў. Вёска была вядома майстрамі колавага промыслу. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складзе Шэйкаўскага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады створаны колгас "Прасвет". У Вялікую Айчынную вайну загінулі 18 чалавек. Пасля вайны вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Дзяржынскага, з 1960 г. — калгаса "Чырвоны Бобр", пазней — саўгаса "Колас". З 05.05.1962 г. вёска ў складзе Бобрскага сельсавета[2]. На 01.01.1998 г. 11 гаспадарак, 15 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).