Віктоліна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Віктоліна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Віктоліна на карце Беларусі ±
Віктоліна (Беларусь)
Віктоліна
Віктоліна (Мінская вобласць)
Віктоліна

Вікто́ліна[1] (трансліт.: Viktolina, руск.: Виктолино) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бобрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з канца 19 ст. У 1897 г. 18 двароў, 119 жыхароў, у 1909 г. 17 двароў, 158 жыхароў, працавала школа. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складзе Сакалавіцкага, потым Бобрскага сельсаветаў Крупскага раёна. У 1930-я гады створаны калгас імя Варашылава, пасля вайны ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Сталіна (у 1959 г. перайменаваны ў калгас імя Свярдлова). На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 28 чалавек; фашысты знішчылі 10 мірных жыхароў. З 1960 г. вёска ў складзе саўгаса "Бобр". На 01.01.1998 г. 10 гаспадарак, 14 жыхароў. Каля вёскі помнік на ўшанаванне памяці 77 зямлякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1980 г. пастаўлены помнік-абеліск, камень з рэльефнай выявай воіна; 3 стэлы з мармуровымі дошкамі, на якіх імёны загінуўшых.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вікто́лін, м.. Вікто́ліна, ж. (за Вікто́лінай)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]