Стары Томас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Стары Томас
Vana Toomas
Трэці флюгер, усталяваны ў 1996 годзе
Трэці флюгер, усталяваны ў 1996 годзе
59°26′13,53″ пн. ш. 24°44′43,69″ у. д.HGЯO
Краіна Эстонія
Места Талін
Дата заснавання 1530

Стары́ То́мас (эст.: Vana Toomas) — флюгер на вяршыні Талінскай ратушы, адзін з сімвалаў Таліна[1]. Флюгер у выглядзе фігуры старога воіна, празванага Старым Томасам, усталявалі на вяршыні шпіля Талінскай гарадской ратушы ў 1530 годзе. Аднак, самая ранняя згадка легенды пра Старога Тоамаса датуецца толькі 1881 годам. З'явілася яна ў «Рэвельскім календары», які выходзіў на нямецкай мове.


Легенда[правіць | правіць зыходнік]

Талінская ратуша і Стары Томас на марцы СССР

Паводле падання, штовесну ў сярэднявечным Таліне, на плошчы ля Вялікай Марской брамы, нямецкая шляхта ладзіла спаборніцтвы на лепшага лучніка горада. Самаму трапнаму стралку, які здолеў патрапіць у драўляную фігурку папугая, усталяваную на верхавіне высокага шоста, уручалі вялікі срэбны кубак. Аднойчы, калі рыцары толькі выстраіліся ў шэраг і падрыхтаваліся да стральбы, папугай раптам зваліўся, праткнуты стралой звычайнага талінскага юнака — жабрака па імі Тоамас. Паколькі чалавек нешляхетнага паходжання не мог удзельнічаць у турніры, Тоамасу прапанавалі пажыццёвую службу ў гарадскай варце[2], што для бядноты было вялізным гонарам.

Тоамас частаваў цукеркамі дзетак, якія праходзілі па Ратушнай плошчы, і стаў іх улюбёнцам. З цягам часу ён пастарэў, і дзеці сталі зваць яго «Старым Тоамасам». Пасля яго смерці дарослыя паставілі флюгер у выглядзе яго фігуры на вежу ратушы, каб пазбегнуць тлумачэнняў пра чалавечую смерць. Цяпер бацькі маглі казаць дзецям, што Стары Тоамас глядзіць на іх паводзіны зверху і паслухмяным дзеткам кладзе цукеркі пад падушку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арыгінальны Стары Томас (1530)

У 1944 годзе падчас бамбарзіроўкі шпіль быў пашкоджаны. У 1952 на адрэстаўраваную вежу была пастаўлена копія старога флюгера, а першы Стары Томас пакінуты на захаванне ў ратушы. У 1996 пасля абнаўлення шпіля на яго была пастаўлена трэцяя фігура Старога Томаса[3]. Старая фігура 1952 года захоўваецца ў гарадскім музеі Таліна.

Зноскі

  1. Paul Harding, Mark Elliott. Scandinavian Europe — Lonely Planet, 2007. — С. 219. — ISBN 9781741045536.
  2. Jonathan Bousfield. The Rough Guide to the Baltic States — Rough Guides. — С. 309. — ISBN 9781858288406.
  3. The Town Hall Tower (англ.) . Tallinn Town Hall. Праверана 4 лістапада 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]