Перайсці да зместу

Эстонскі марскі музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марскі музей Эстоніі
Eesti Meremuuseum
У ангары Ленусадама
Заснаваны 1935
Адкрыты 1935
Месцазнаходжанне Талін, Вуліца Пік, 70
meremuuseum.ee/et/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эсто́нскі марскі́ музэ́й (эст.: Eesti Meremuuseum) — музей у талінскай вежы «Тоўстая Маргарыта», заснаваны ў 1935 годзе. У экспазіцыі прадстаўленая гісторыя мараходства, мясцовага судабудаўніцтва, партовай і маячнай гаспадаркі. Ва ўнутраным двары — экспазіцыя пад адкрытым небам і аглядная пляцоўка на Талінскі порт.

Тоўстая Маргарыта

Філіялы музея

[правіць | правіць зыходнік]

Музей мін — размешчаны ў будынку адзінага парахавога склепа, які захаваўся ў горадзе да нашага часу (пабудаваны ў 1748). У экспазіцыі прадстаўленыя міны ад крапасных да сучасных, якія належалі ваенным флотам Англіі, Германіі, Расіі, Фінляндыі, Францыі і Эстоніі.

EML M414 Kalev

Гідрагавань — экспазіцыя гістарычных караблёў пад адкрытым небам. У экспазіцыі прадстаўленыя наступныя караблі: паравы ледакол «Суўр Тыл» (1914), падводная лодка «Лембіт» (1936), тральнік «Калеў» (1967), патрульны катар «Бура» (1976).