Царква Святога Духа (Талін)
кірха | |
Царква Святога Духа | |
---|---|
Püha Vaimu kirik | |
| |
59°26′17″ пн. ш. 24°44′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Талін |
Канфесія | ЭЕЛЦ |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Статус | дзеючая царква |
Стан | здавальняючае |
Сайт | eelk.ee/tallinna.puhavai… |
![]() |
Царква Святога Духа (эст.: Püha Vaimu kirik, Pühavaimu kirik) — царква, знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Таліна на вуліцы Пюхавайму, помнік сярэднявечнай архітэктуры. У цяперашні час належыць лютэранскаму прыходу, які ўваходзіць у ЭЕЛЦ.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковы будынак быў закладзены ў пачатку XIII стагоддзя. У пачатку XIV стагоддзя да будынка была прыбудавана двухнефная падоўжная частка. У 1630-я гады быў па праекце архітэктара Г. Графі пабудаваны ківер ў стылі паўночнага Адраджэння (абноўлены ў 1688 годзе па праекце Д. Бікеля і А. Яна). Флюгер створаны ў 1688 Д.Хюбенерам.
З гэтай царквой звязана памяць аб двух пастарах XVI стагоддзя, якія ўнеслі значны ўклад у культуру Эстоніі:
- Г. Мюлер, аўтар пропаведзяў на эстонскай мове
- Балтасар Русаў, аўтар «Хронікі Лівонскай правінцыі»
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]У заходняй частцы будынка — стройная васьмігранная кансольная вежа ў стылі Тэўтонскага ордэна.
На паўночным фасадзе знаходзіцца разьбяны гадзіннік у стылі барока, створаны ў 1684 К. Акерманам.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]
- сярэднявечны гатычны разны алтар з выявай апостала Андрэя (1513)
- рэнесансная кафедра (1597)
- люстры і бра ў стылі адраджэння і барока.
- маляўнічыя эпітафіі ў стылі барока
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка прыходу на сайце «Храмы вандроўцаў» (рус.) Архівавана 9 сакавіка 2016.
- Старонка прыходу на афіцыйным сайце ЭЕЛЦ (эст.) Архівавана 6 чэрвеня 2014.