Талінская ратуша
Выгляд
| Славутасць | |
| Талінская ратуша | |
|---|---|
| Tallinna raekoda | |
| | |
| 59°26′13,53″ пн. ш. 24°44′43,69″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад |
|
| Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
| Дата заснавання | 1404 |
| Будаўніцтва | 13 стагоддзе — 1404 |
| Сайт | raekoda.tallinn.ee//uus/… |
Та́лінская ра́туша (эст.: Tallinna raekoda) — будынак сярэднявечнай ратушы, знаходзіцца ў Старым горадзе Таліна побач з Ратушнай плошчай. Гэта адзіная непашкоджаная ратуша гатычнага стылю ў Паўночнай Еўропе[1][2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пісьмовых крыніцах Талінская ратуша была згаданая ўпершыню ў 1322 годзе. У той час гэта быў аднапавярховы будынак з вапняку. У канцы XIV стагоддзя, калі гандлёвае значэнне Таліна ў Ганзейскім саюзе ўзрасло, ратушу пачалі пашыраць. XV стагоддзе — час найбольшага культурнага і гандлёвага росквіту Таліна. Пры перабудове ратушы ў 1402—1404 гг. яе пашырылі на аркаду, на другім паверсе пабудавалі ўрачыстыя залы, будынак набыў прадстаўнічую вежу. У такім выглядзе ратуша адпавядала патрабаванням заможнага Ганзейскага горада.
Зноскі
- ↑ «Medieval Old Town. Town Hall», Talinn Tourism. (англ.)
- ↑ «Interesting facts about Estonia» Архівавана 27 верасня 2012.. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка пра Талінскую ратушу
- Ратуша Таліна Архівавана 4 лістапада 2011.
