Царква Святога Іаана (Талін)
| Славутасць | |
| Царква Святога Іаана | |
|---|---|
| Jaani kirik | |
| | |
| 59°26′01,59″ пн. ш. 24°44′43,90″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Талін |
| Канфесія | лютэранства |
| Архітэктурны стыль | неаготыка |
| Будаўнік | Карл Зэнзэберг |
| Архітэктар | Christoph August Gabler[d] |
| Дата заснавання | 1862 |
| Будаўніцтва | 1862—1867 гады |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | дзейны |
| Сайт | tallinnajaani.ee |
Царква́ Свято́га Іаана (эст.: Jaani kirik) — лютэранская парафіяльная царква ў Таліне (Эстонія). Збудаваная ў 1862—1867 гадах і названая ў гонар святога Іаана Евангеліста, Хрыстовага вучня і аўтара чацвёртага хрысціянскага Евангелля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да сярэдзіны XIX стагоддзя парафіяльная царква Святога Духа налічвала больш за 14 000 вернікаў, і ў 1851 годзе пачаўся збор сродкаў на пабудову новага храма ў новай частцы горада. Будаўніцтва пачалося ў верасні 1862, кансекрацыя адбылася 17 снежня 1867 года.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Царква збудавана ў неагатычным стылі паводле праекту талінскага архітэктара Крыстафа Аўгуста Габлера. Мае з заходняга боку высокую вежу з дэкаратыўным шпілем. З'яўляецца архітэктурнай дамінантай плошчы Свабоды.
У 1930-х і ў 1950-х гадах былі прапановы зруйнаваць царкву: на думку некаторых архітэктараў, стыль царквы псаваў агульны ансамбль плошчы. Аднак дзякуючы пратэстам гэтага не адбылося.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка (эст.) (англ.) (фін.)
