Перайсці да зместу

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:21, 6 студзеня 2021, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (прыбіранне выдаленага шаблона з дапамогай AWB)
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства
Тып грамадская арганізацыя
Год заснавання 1998 г.
Размяшчэнне

220036, вул. Карла Лібкнехта 112, Мінск, Беларусь
тэл. + 375 17 208 20 90

факс + 375 17 208 44 28
Ключавыя фігуры Аляксей Глушко
Вэб-сайт

[http://set.ethno.by

set@ethno.by]

Студэ́нцкае этнаграфі́чнае тавары́ства (СЭТ) – Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя, заснаваная ў жніўні 1998 г.

Арганізацыя акрэдытаваная пры ЮНЭСКА ў якасці эксперта па нематэрыяльнай культурнай спадчыне.[1]

Рада таварыства дзейнічае ў Мінску, дзе знаходзіцца офіс СЭТ, у Гродна, Віцебску і Магілёве існуюць суполкі-філіялы.

Мэты дзейнасці

Асноўныя мэты дзейнасці:

  • захаванне, развіццё і забеспячэнне пераемнасці беларускай аўтэнтычнай культурнай традыцыі;
  • захаванне і аднаўленне натуральнага асяроддзя існавання традыцыйнай этнічнай культуры, беларускага прыроднага і культурнага ландшафта.

Кірункі працы

Кірункі працы СЭТ:

  • правядзенне этнаграфічных экспедыцый;
  • правядзенне традыцыйных свят і абрадаў, удзел у святах, якія адбываюцца у аўтэнтычных асяродках;
  • правядзенне летнікаў, гурткоў, майстар-класаў па народных рамёствах;
  • навучанне традыцыйным спевам і танцам;
  • правядзенне мастацкіх выставаў і фестываляў;
  • выданне фальклорных матэрыялаў у выглядзе друкаваных выданняў і кампакт-дыскаў;
  • правядзенне творчых сустрэч, лекцый, семінараў, стварэнне вучэбна-метадычнай літаратуры;
  • правядзенне акцый экалагічнага характару, ахова ландшафтных і архітэктурных помнікаў;
  • папулярызацыя традыцыйнай культуры ў СМІ;
  • удзел у міжнародных фестывалях, святах, летніх школах.

Этнаграфічныя экспедыцыі

Файл:SEA expeditions.jpg
Экспедыцыі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства

За час існавання РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» правяло больш за 20 этнаграфічных экспедыцый у розныя раёны Беларусі[2], стварыла ўласны навуковы архіў і этнаграфічныя калекцыі. Фальклорна-этнаграфічны архіў СЭТ налічвае каля 2 тыс. гадзін аўдыё- і відэазапісаў, 50 тыс. фотаздымкаў.[3]

  • Лепель-1998
  • Усвяты-1999
  • Сянно-2000
  • Крупкі-2001
  • Себеж-2002
  • Гарадок-2003
  • Барысаў-2004
  • Лёзна-2005
  • Ушачы-2006
  • Старыя Дарогі-2007
  • Сураж-2007
  • Латгалія-2007
  • Дрыбін-2008
  • Чашнікі-2008
  • Калінкавічы-2009
  • Сянно-2009
  • Светлагорск-2010
  • Клімавічы-2010
  • Клічаў-2011
  • Дзятлава-2012
  • Докшыцы-2012
  • Горкі-2013
  • Вілейка-2014
  • Масты-2014
  • Чавусы-2014

Докшыцы-2012

Асноўнай тэрыторыяй экспедыцыі быў Докшыцкі раён, але таксама даследваліся памежныя часткі Вілейскага, Лагойскага і Мядзельскага раёнаў.

Асноўныя працы вяліся па зборы фальклорнага матэрыялу і звестак пра сакральную геаграфію. Разам з гэтым фіксаваліся самыя разнастайныя этнаграфічныя і краязнаўчыя звесткі. Сярод сабранай інфармацыі багата звестак з паўночна-заходніх вёсак Вілейшчыны - Даўгінаўскага краю.[4]

Горкі-2013

5-23 жніўня 2013 г. была праведзеная этнаграфічная экспедыцыя ў Горацкі раён Магілёўскай вобласці. Падчас экспедыцыі ўдзельнікі (агулам каля 20 чалавек) сабралі багаты песенны матэрыял (каля 500 песень і іх варыянтаў), правялі даследванне мясцовага тэкстылю і іншых рамёстваў. Сабраны матэрыял прадстаўлены ў выглядзе аўдыё- і відэазапісаў, больш як 6000 фотаздымкаў, этнаграфічных экспанатаў.[5]

Экспедыцыяй была ахоплена большая частка Горацкага раёна. Акрамя гэтага, удзельнікі правялі грунтоўнае даследванне памежных тэрыторыяў Краснінскага раёна Смаленскай вобласці (Расія). У Расіі праца праводзілася сумесна з аддзелам культуры Краснінскага раёна.[6]

Вілейка-2014

З 30 чэрвеня па 20 ліпеня 2014 г. плануецца правядзенне этнаграфічнай экспедыцыі ў Вілейскім раёне (Мінская вобласць). Тэматыка экспедыцыі - універсальная этнаграфічная.[7]

Масты-2014

З 04 па 24 жніўня 2014 г. плануецца правядзенне этнаграфічнай экспедыцыі ў Мастоўскі і Шчучынскі раёны (Гродзенская вобласць). Тэматыка экспедыцыі – універсальная этнаграфічная.[7]

Партнёры

РМГА „Студэнцкае этнаграфічнае таварыства“ супрацоўнічае з рознымі навукова-даследчымі і навучальнымі ўстановамі краіны: Навукова-асветніцкім цэнтрам БДПУ імя М.Танка, Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАНБ, Беларускім інстытутам праблемаў культуры, Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту, установамі культуры ў рэгіёнах Беларусі, а таксама з моладзевымі арганізацыямі і фальклорнымі калектывамі Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Эстоніі, Швецыі.

Ганаровыя сябры СЭТ

Спасылкі

Зноскі