Перайсці да зместу

Стыхархоз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стыхархоз — глісная хвароба баброў, якая выклікаецца трэматодай віду стыхорхіс субтрыквэтрус (Stichorchis subtriquetrus)[1].

Узбуджальнік — трэматода Stichorchis subtriquetrus. Цела авальнае, даўжынёй каля 5 — 16 мм. Мае ротавую і брушную прысоскі. Яйцы (0,162 — 0,180) X (0,097 — 0,113) мм[2].

Стыхорхісы лакалізуюцца ў кішэчніку баброў. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — водных малюскаў. Стадыі спарацысты, а часам і даччыных рэдый адсутнічаюць. Працягласць жыцця паразіта ў арганізме бабра — да 28 месяцаў[2].

Бабры заражаюцца пры заглынанні з вадой інвазійных лічынак узбуджальніка[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў краінах Паўночнай Амерыкі і Еўропы[2].

Сімптомы і дыягностыка

[правіць | правіць зыходнік]

Хвароба праяўляецца расстройствам стрававання, анеміяй слізістых абалонак, ацёчнасцю галавы, прыгнечаным агульным станам, схудненнем, пры значнай інвазіі жывёлы гінуць[1]. Дыягназ удакладняюць гельмінтакапралагічнымі даследаваннямі[1].

Лячэнне і прафілактыка

[правіць | правіць зыходнік]

У лячэнні выкарыстоўваюць бітыянол, хенаподыевы алей  (руск.). Прафілактыкай з’яўляецца знішчэнне прамежкавых гаспадароў стыхорхісаў — прэснаводных малюскаў[1], абгароджванне ферм ад пранікнення дзікіх баброў, апрацоўка гарачай вадой воднай расліннасці, якая скормліваецца бабрам[2].

  1. а б в г д Стыхархоз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 27
  2. а б в г СТИХОРХОЗ (руск.)