Сулейман Стальскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сулейман Стальскі
лезг.: СтӀал Сулейман
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 мая 1869(1869-05-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1937(1937-11-23)[3] (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Жанр верш, narrative poetry[d], п’еса, сатыра і эпіграма
Мова твораў лезгінская мова
Узнагароды
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сулейма́н Ста́льскі[4] (сапраўднае прозвішча — Гасанбекаў, лезг.: СтӀал Сулейман; 18 мая 1869 — 23 лістапада 1937) — лезгінскі савецкі паэт-ашуг, народны паэт Дагестанскай АССР (1934).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў ауле Ашага-Сталь Кюрынскай акругі Дагестанцкай вобласці (Расійская імперыя). Рана асірацеўшы, з трынаццаці гадоў батрачыў, працаваў па найму, рабочым на нафтавых промыслах у Баку, у Самаркандзе на чыгунцы, землякопам на будаўніцтве моста праз Сыр-Дар’ю. Вярнуўся на радзіму ў Дагестан. З пачатку XX стагоддзя жыў сялянскай працай, прымаў удзел у Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайне[5]. З 1925 года член Цэнтральнага выканаўчага камітэта Дагестана[5]. У 1930 годзе разам з сям’ёй уступіў у калгас[5]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934 года. Быў абраны старшынёй праўлення Саюза пісьменнікаў Дагестана, а ў кастрычніку 1937 года вылучаны кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР.

Памёр Сулейман Стальскі 23 лістапада 1937 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вершы Сулейман Стальскі пачаў складаць яшчэ ў маладосці[6]. Першыя вершы ім былі напісаныя на азербайджанскай мове[7]. Пачаткам творчага шляху Сулеймана Стальскага лічыцца песня «Салавей», складзеная ім у 1900 годзе[6]. У сваіх вершах, песнях, сацыяльна-бытавых эпіграмах ён выступаў супраць несправядлівасці, носьбітаў сацыяльнага зла і прыгнёту[4]. Быў актыўным агітатарам і прапагандыстам новага жыцця ў гарах, спеваком савецкай рэчаіснасці, яе героікі і будняў[7].

У пачатку 1930-х гадоў вершы Сулеймана Стальскага з’яўляюцца на старонках рэспубліканскіх перыядычных выданняў на лезгінскай, пазней на рускай мове і мове народаў Дагестана[6][7]. У 1934 годзе выйшаў першы зборнік вершаў паэта на роднай мове[6][7].

Аўтар паэмы-хронікі «Дагестан» (1935—1936), «Паэмы пра Сярго Арджанікідзэ» (1936), паэм «Дагестан», «Думы пра Радзіму» (1938). 25 красавіка 1936 года ў газеце «Правда» было апублікавана «Апавяданне Сулеймана пра сябе» (у перакладзе на рускую мову Э. Капіева)[6]. Вершы Сулеймана Стальскага былі перакладзены на многія мовы, а шэраг з іх перакладзены на музыку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1934 годзе Сулейману Стальскаму прысвоена званне Народнага паэта Дагестанскай АССР. У лютым 1936 года[6] года ЦВК СССР узнагародзіў народнага паэта Дагестана С. Стальскага ордэнам Леніна.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік на магіле ў скверы Сулеймана Стальскага ў Махачкале
  • У маі 1944 года ў райцэнтры Касумкент адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка народнаму паэту.
  • У лістападзе 1956 года ў Махачкале адбыўся мітынг, прысвечаны адкрыццю помніка Сулейману Стальскаму (скульптар Аскар Сарыдж).
  • Імем Сулейман Стальскага названыя вуліцы ў гарадах Дагестана, Паўночнага Каўказа і Закаўказзя, Лезгінскі драматычны тэатр у Дэрбенце, рэспубліканская літаратурная прэмія, нафтагазавае радовішча ў Нагайскай раёне, акіянскі цеплаход Далёкаўсходняга марскога параходства, буксірныя цеплаход «Ашуг Сулейман» Каспійскага марскога параходства.
  • У 1950 годзе на радзіме Сулеймана Стальскага ў сяле Ашага-Стал адкрыты Мемарыяльны музей (філіял Нацыянальнага музея Рэспублікі Дагестан імя А. Таха-Годзі).
  • У 1959 годзе ў Баку на экран выйшаў мастацкі фільм « Так нараджаецца песня», зняты на Бакінскай кінастудыі і прысвечаны Сулейману Стальскаму.
  • Да 100-годдзя з дня нараджэння Сулеймана Стальскага Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 12 мая 1969 года Касумкецкі раён Дагестанскай АССР быў перайменаваны ў Сулейман-Стальскі.
  • У 1969 годзе Пошта СССР выпусціла паштовую марку ў гонар паэта.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сулейман Стальскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 262. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 Праверана 30 жніўня 2023.
  2. Сулейман Стальский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  3. а б Сулейман Стальский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б БелЭн 2002.
  5. а б в Сулейман Стальский // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  6. а б в г д е Гомер ХХ века. Посвящается 145-летию со дня рождения Сулеймана Стальского // ГУ «Центральный государственный архив Республики Дагестан» (руск.)
  7. а б в г «Ашуг Сулейман!». К 150-летию Сулеймана Стальского! // ГУ «Центральный государственный архив Республики Дагестан» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сулейма́н Ста́льскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Фатуев Р. Сулейман Стальский // Литературная энциклопедия: В 11 т. — М., 1929—1939. — Т. 11. / редкол. : П. И. Лебедев-Полянский, И. М. Нусинов; гл. ред. А. В. Луначарский; ученый секретарь Е. Н. Михайлова— М.: Художественная литература, 1939. — 412 с.: ил. — Стб. 105—107. — 21 000 экз. (руск.)
  • Агаев А. Сулейман Стальский : Жизнь и творчество. — Махачкала : Дагкнигоиздат, 1963. — 228 с.; 21 см.
  • Сулейма́н Сталь́ский // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 706. — 750 с. — 100 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]