Супшынка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Супшынка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2232
Паштовыя індэксы
213164
Аўтамабільны код
6
СААТА
7204805099
Супшынка на карце Беларусі ±
Супшынка (Беларусь)
Супшынка
Супшынка (Магілёўская вобласць)
Супшынка

Супшы́нка[1] (трансліт.: Supšynka, руск.: Супшинка) — пасёлак у Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавета.

Да 23 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Галоўчынскага сельсавета[2].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Супшынка адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені тыпу Supšys. Яно ўтворанае ад асновы Sup- і антрапанімічнага пашыральніка -š-.

На поўдні ад Супшынкі адыменныя тапонімы Карбатоўка, Рамшына, ад аднаасноўных імёнаў тыпу Kar-but-as, Ramšys.

Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вяылікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Архівавана 24 лістапада 2015. (руск.)
  3. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50-53.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]