Варгуццева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Варгуццева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2234
Аўтамабільны код
6
Варгуццева на карце Беларусі ±
Варгуццева (Беларусь)
Варгуццева
Варгуццева (Магілёўская вобласць)
Варгуццева

Варгу́ццева[1] (трансліт.: Varhuccieva, руск.: Варгутьево) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Філатаўскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Варгуццева адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага імені тыпу Vargutis. Яно ўтворанае ад асновы Varg- (< літоўскае vargti «стамляцца, цярпець») і антрапанімічнага пашыральніка -ut-.

Каля Варгуццева, пад Талачыном адыменныя тапонімы Гірымшчына, Табараўшчына, ад двухасноўных імёнаў Gi-rim’as, Ta-bar’as.

Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што паўз Талачын ідзе на Бялынічы ад Сянна і Бешанковічаў: Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Супшынка, Карбатоўка, Рамшына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Supšys, Kar-but’as, Ramšys).

Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1670 годзе згадваецца як вёска Варгуцеў у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Варгуцёва
  2. Адкуль Бешанковічы // Arche. № 2. 2021. Стар. 50—53.
  3. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]