Сцяпан Пятровіч Сямашка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Пятровіч Сямашка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 ліпеня 1898(1898-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1965(1965-09-23) (67 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Валодае мовамі беларуская
Мова твораў беларуская
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн «Знак Пашаны»

Сцяпан Пятровіч Сямашка (27 ліпеня 1898, вёска Барылы (пазней злілася з вёскай Катушанкі) Полацкі раён, Віцебская вобласць — 23 верасня 1965) — беларускі пісьменнік. Брат Міколы Сямашкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1920 г. пайшоў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 19211926 гг. — на партыйнай і савецкай рабоце ў Полацку. У 19261929 гг. працаваў рэдактарам акруговай газеты «Чырвоная Полаччына», потым — у часопісе «Шляхі калектывізацыі», у газеце «Звязда». Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1932). У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітработнік у Савецкай Арміі. У 1945—1946 гг. — адказны сакратар камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першы празаічны твор надрукаваў у 1925 г. У 1927 г. у газеце «Чырвоная Полаччына» апублікаваў некалькі ўрыўкаў з аповесці «Пад панскай няволяй». Аўтар кнігі апавяданняў «Пералом» (1932).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. І. Леніна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).