Сымон Аляксеевіч Хурсік
Сымон Аляксеевіч Хурсік | |
---|---|
Сымон Хурсік | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 31 студзеня (13 лютага) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 сакавіка 1972 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Сымон Аляксеевіч Хурсік (псеўданім: С. Багун; 31 студзеня (13 лютага) 1902, вёска Снусцік, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 31 сакавіка 1972) — беларускі празаік і перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1930 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Іашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны. Пасля вайны зноў настаўнічаў. Другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 і высланы ў п. Айдабул Какчэтаўскай вобласці[1].
Рэабілітаваны 13.10.1958 г.
З 1964 г. жыў у Карагандзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню выступіў у друку з апавяданнем у 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесці «Чорны мост» (1929-1930, часопіс «Маладняк»).
Вершы С. Хурсіка друкаваліся ў газеце «Чырвоная Полаччына» (1926 - 27 гг.).
Пасля зняволення да пісьменніцкай працы не вярнуўся.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сымон Аляксеевіч Хурсік // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. Т. 6. С. 205
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Карагандзе
- Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Рэабілітаваныя ў СССР