Перайсці да зместу

Сымон Аляксеевіч Хурсік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сымон Хурсік)
Сымон Аляксеевіч Хурсік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 студзеня (13 лютага) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 31 сакавіка 1972(1972-03-31) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сымон Аляксеевіч Хурсік (псеўданім: С. Багун; 31 студзеня (13 лютага) 1902, Снусцік, Пагарэльская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя31 сакавіка 1972(1972-03-31), Караганда) — беларускі празаік і перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Іашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР.

У гады Другой сусветнай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны. Пасля вайны зноў настаўнічаў. Другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 года і высланы ў пасёлак Айдабул Какчэтаўскай вобласці[1].

Рэабілітаваны 13 кастрычніка 1958 года. З 1964 года жыў у Карагандзе.

Вокладка зборніка «Шляхамі навальніц» (1930)

Упершыню выступіў у друку з апавяданнем у 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесці «Чорны мост» (1929—1930, часопіс «Маладняк»).

Вершы Сымона Хурсіка друкаваліся ў газеце «Чырвоная Полаччына» (1926—1927).

Пасля зняволення да пісьменніцкай працы не вярнуўся.