Красцьянка
Выгляд
(Пасля перасылкі з Сялянка (Віцебскі раён))
Вёска
Красцьянка
|
Красцья́нка[1], таксама Сялянка[2] (трансліт.: Krasćjanka, руск.: Крестьянка) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 5,5 км ад Віцебска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Мядзвёдка. На заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт «Сялянка».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска ўзнікла ў 1930-я гады на былых памешчыцкіх землях. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У гады Другой сусветнай вайны з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі. З 22 снежня 1960 года вёска ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе саўгаса «Рудакова». З 2003 года ў складзе ААТ «Рудакова».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 4 двары, 12 жыхароў (1941)
- 16 двароў, 53 жыхары (1969)
- 7 гаспадарак, 11 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх