Сяргей Іванавіч Міхневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Міхневіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет
6 снежня 2002 — 14 жніўня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік Ігар Ляшчэня
Пераемнік Ігар Фісенка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Судан
5 мая 2006 — 14 жніўня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 1 кастрычніка 1958(1958-10-01) (65 гадоў)
Нацыянальнасць беларус
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць дыпламат

Сяргей Іванавіч Міхневіч (1 кастрычніка 1958) — беларускі дыпламат. Доктар эканамічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча імя М. Э. Баумана ў 1982 годзе. У 1992 годзе з чырвоным дыпломам скончыў Усесаюзную (усерасійскую) акадэмію знешняга гандлю.

Працаваў інжынерам філіяла Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута транспартнага машынабудавання (горад Дарагабуж, Смаленскай вобласці, СССР), Цэнтральнага канструктарскага бюро «Пеленг» Вытворчага аб’яднання «БелОМА», майстрам, начальнікам вытворча-дыспетчарскага бюро корпуса зборкі і выпрабаванняў аўтамабіляў Мінскага аўтамабільнага завода (МАЗ).

На дыпламатычнай службе ў сістэме Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з чэрвеня 1992 года. Займаў пасады другога сакратара, дарадніка аддзелу міжнародных эканамічных адносін, намесніка начальніка ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін МЗС, першага сакратара, саветніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, намесніка Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі, намесніка дырэктара дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС.

6 снежня 2002 года прызначаны паслом у Арабскай Рэспубліцы Егіпет [1]. 5 мая 2006 стаў дадаткова паслом у Судане па сумяшчальніцтве [2], а 26 лютага 2008 года — таксама і Пастаянным прадстаўніком пры Лізе арабскіх краін па сумяшчальніцтве [3]. Адстаўлены з усіх гэтых пасад быў 14 жніўня 2008 [4].

Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка другога класа, 3-га класа служачага дзяржаўнага апарату.

З’яўляецца аўтарам больш за 85 навуковых прац, уключаючы некалькі манаграфій. Навуковая спецыялізацыя — «Сусветная эканоміка».

Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, мае дзвюх дачок і ўнука.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2002 г. № 591 «О назначении С. И. Михневича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Арабской Республике Египет и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посланника второго класса»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 5 мая 2006 г. № 292 «О С. И. Михневиче и А. А. Скрипко» (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 г. № 116 «О назначении С. И. Михневича Постоянным представителем Республики Беларусь при Лиге арабских государств по совместительству» Архівавана 2 чэрвеня 2012. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 430 «Об освобождении С. И. Михневича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Арабской Республике Египет, Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Судан и Постоянного представителя Республики Беларусь при Лиге арабских государств по совместительству» (руск.)